Темы

“Чараўніцтва” сабрала людзей з інваліднасцю

“Чараўніцтва” сабрала людзей з інваліднасцю

Фестываль мастацкай самадзейнасці “Чараўніцтва”, прысвечаны Дню інвалідаў Рэспублікі Беларусь, прайшоў у Бабруйскім раёне сёння.

У актавай зале раённага Цэнтра культуры сабраліся для творчых спаборніцтваў каманды з наведвальнікаў чатырох тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (Бабруйскага і Глускага раёнаў, Ленінскага і Першамайскага раёнаў г. Бабруйска), а таксама члены Бабруйскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў.

Камандам давялося прайсці пяць этапаў — прадэманстраваць разнастайныя ўменні і навыкі, удзельнічаючы ў конкурсах “ Візітка”, відэаролік “Віншуем з Новым годам”, “Каралеўская змяя”, “Кулінарны”, “Навагодняя фантазія”. І варта адзначыць, што межаў у дасягненні гэтых мэт літаральна не было. Людзі з інваліднасцю выконвалі песні, радавалі харэаграфічнымі нумарамі, дэманстравалі сцэнічнае майстэрства, дэкаратыўна-прыкладную творчасць, кулінарныя ўменні. Дзякуючы педагогам, рабілі гэта цікава і крэатыўна, выклікаючы ў гледачоў шквал апладысментаў і авацый.

Асноўная мараль мерапрыемства як найлепш прагучала ў нумары з філасофскім падтэкстам каманды тэрытарыяльнага цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва Першамайскага раёна (зрэшты, каманда ўстановы па выніках творчых спаборніцтваў удастоена дыплома 1-й ступені) — кожнаму чалавеку на зямлі ўгатавана вялікая місія незалежна ад таго, інвалід ён ці не. Яднаюць жа людзей ва ўсе часы непераходныя духоўныя каштоўнасці: любоў, эмпатыя, спагада, цеплыня.

2-е месца па выніках фестывалю заняла каманда ТЦСАН Ленінскага раёна Бабруйска, 3-е — ЦСАН Глускага раёна. Дыплома 4-й ступені ўдастоена каманда Бабруйскага раённага ЦСАН, на 5-м — раённая арганізацыя ГА “БелТІ”.

— Такія мерапрыемствы праводзім у раёне штогод. Даем інвалідам праявіць сябе, бо сярод наведвальнікаў цэнтраў шмат творчых натур. Імкнемся даць ім шанец рэалізаваць сябе, стварыць для іх свята, пабыць у цэнтры ўвагі. І лічу, што ў нас гэта атрымалася, — заўважыла, уручаючы ўзнагароды і сувеніры ўдзельнікам фэсту Таццяна Тарасевіч, дырэктар цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва Бабруйскага раёна.

Завяршыўся фестываль цудоўнай канцэртнай праграмай, якую наладзілі для віноўнікаў свята артысты і творчыя калектывы Цэнтра культуры раёна. 

Алена  КАРПЕНКА.

Фота Віктара ШЭЙКІНА.     

Последние новости

Общество

В Беларуси стартует регистрация на ЦТ

9 апреля 2025
Читать новость
80-летие Победы

Иди и смотри… В Бобруйском районном историко-краеведческом музее пополнение!

9 апреля 2025
Читать новость
Происшествия и безопасность

Пока за окном весенний минус: что советует МЧС

9 апреля 2025
Читать новость
Год благоустройства

“Лес! Дабро! Парадак!”. Министерство лесного хозяйства снова зовет белорусов на акцию

9 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Что будет с белорусской экономикой в этом году? Прогноз от Лукашенко

9 апреля 2025
Читать новость
Человек и природа

Погода в Беларуси 9 апреля: местами снег, гололедица и до +9 °С

9 апреля 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем