Выплата дапамог завяршаецца
Аб гэтым паведаміла на планёрцы намеснік старшыні райвыканкама Святлана Носава. Як стала вядома, грашовую падтрымку ў суме 500 тысяч рублёў, згодна Указу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 417, па стану на 26 верасня, у раёне атрымалі 6659 чалавек з ліку пенсіянераў, якія не працуюць; тых, хто атрымлівае дапамогу па доглядзе за дзіцяці ва ўзросце да 3 год; па доглядзе за інвалідам 1-й групы або асобай, чый узрост 80 і болей год; па доглядзе за дзіцяці-інвалідам ва ўзросце да 18 год; работнікаў бюджэтнай сферы і прыроўненых да іх. Выплата матэрыяльнай дапамогі пенсіянерам, звольненым з працы да 1 верасня бягучага года, працягваецца.
Алена КАРПЕНКА.