Другасную сыравіну — на кантроль
Сярод іншых даведзеных раёну кантралюемых паказчыкаў значыцца і паказчык па збору другаснай сыравіны: макулатуры, палімераў, аўтамабільных шын, тэкстылю і іншага. Гэтае заданне, як адзначыла намеснік старшыні райвыканкама Тамара Рудая, суб’ектам гаспадарання даводзіцца паквартальна, таму ўжо цяпер у арганізацыях павінны прасачыць за яго выкананнем па выніках трэцяга квартала.
Спыняючыся на дадзеным пытанні, кіраўнік раёна звярнуў увагу на неабходнасць яшчэ раз вывучыць сітуацыю з аснашчанасцю населеных пунктаў кантэйнерамі для другаснай сыравіны. Калі маецца на тое патрэба, усталяваць іх не толькі ў аграгарадках, але і іншых населеных пунктах. Жылкамунгасу ўказана выязжаць за зборам другаснай сыравіны па першым патрабаванні вяскоўцаў.
Алена КАРПЕНКА.