Увагу — пажылым
1 кастрычніка — Дзень пажылых людзей. У сувязі з гэтым намеснік старшыні райвыканкама Святлана Носава звярнулася да кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый з заклікам не пакінуць без увагі пажылых работнікаў і ветэранаў працы. Што да выплаты аднаразовай дапамогі ў памеры 500 тысяч рублёў пенсіянерам, якія не працуюць, а таксама іншым сацыяльна неабароненым катэгорыям грамадзян, работнікам бюджэтнай сферы, то дакументы на яе атрыманне ўжо падрыхтаваны, выплаты адбудуцца на працягу верасня.
Таксама Святлана Сяргееўна звярнула ўвагу старшынь сельсаветаў на неабходнасць прывесці ў парадак шыльды з указаннем назваў населеных пунктаў. Там, дзе шыльда ўвогуле адсутнічае (а такія факты маюць месца), трэба ў кароткі тэрмін вырашыць пытанне з яе ўстаноўкай.
Алена КАРПЕНКА.