Заработную плату — без затрымкі
Апошнім днём выплаты заработнай платы за жнівень павінна стаць пятніца 23-га, — аб гэтым кіраўнікам устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў раёна нагадала на планёрцы намеснік старшыні райвыканкама Тамара Рудая.
Адзначыўшы, што пытанні продажу аб’ектаў нерухомасці — на пастаянным кантролі ў аддзеле эканомікі, Тамара Мікалаеўна, між тым, давяла да ведама ўсіх, каму яны належаць, у абавязковым парадку пазначыць кожны з такіх аб’ектаў аб’явай-расцяжкай з паметкай “прадаецца” і нумарамі кантактных тэлефонаў.
Алена КАРПЕНКА.