Дапусціў крадзеж — адкажы!
Заслухаўшы даклад начальніка Бабруйскага РАУС Сяргея Ільіна аб стане злачыннасці на тэрыторыі раёна, Міхаіл Шалкоўскі завастрыў увагу на росце, у параўнанні да мінулага года, крадзяжоў дзяржаўнай маёмасці ў арганізацыях раёна. Ён указаў на недастатковую адказнасць, якую панеслі ў сувязі з гэтым адказныя асобы і кіраўнікі арганізацый за неналежную ахову аб’ектаў дзяржаўнай маёмасці. Адказнасць, па словах кіраўніка раёна, павінны несці і тыя, хто своечасова не рэагуе на заўвагі работнікаў міліцыі па забеспячэнні належнай аховы маёмасці, або іх увогуле ігнаруе.
Алена КАРПЕНКА.