Здароўе калектываў — клопат кіраўнікоў
На працягу лета Бабруйская гарадская паліклініка № 2 заключала дагаворы з установамі, арганізацыямі і прадпрыемствамі раёна на правядзенне за сродкі апошніх калектывам вакцынацыі супраць грыпу. Заключыць дагавор можна яшчэ і цяпер, аднак, як адзначыла намеснік старшыні райвыканкама Святлана Носава, выкарыстаць гэтую магчымасць арганізацыі не спяшаюцца, чым ставяць пад пагрозу здароўе сваіх работнікаў.
Таксама Святлана Носава нагадала кіраўнікам арганізацый, дзе, нягледзячы на заканчэнне аздараўленчага сезону, не прыступалі да рэалізацыі плана па выкананні задання па турыстычных паслугах, аб неабходнасці выправіць сітуацыю.
Алена КАРПЕНКА.