Кірмаш — магчымасць зарабіць грошай
Мінулая субота дала старт правядзенню ў гэтым сезоне кірмашоў па продажы прадукцыі сельгаспрадпрыемстваў, фермерскіх гаспадарак і райспажыўтаварыства. Як і ў мінулыя гады, суботні кірмаш ладзіўся на вуліцы Чангарскай у Бабруйску. Удзел у ім прыняла пераважная большасць гаспадарак. Як адзначыла намеснік старшыні райвыканкама Тамара Рудая, цэны на садавіну і гародніну на кірмашы былі ніжэйшымі, чым па горадзе. Кілаграм бульбы вытворцы прапаноўвалі за паўтары тысячы рублёў, капусты — 1000, цыбулі — 3000, за кілаграм яблык — 5000 рублёў. Усяго выручка ад продажу за суботу і нядзелю склала 35,8 млн. рублёў. Гэтыя грошы — не лішнія для гаспадарак, — адзначыў кіраўнік раёна і выказаў непаразуменне паводзінамі тых кіраўнікоў, якія не выкарысталі добрай магчымасці папоўніць свае бюджэты.
Алена КАРПЕНКА.