Сяўбу азімых неабходна актывізаваць
Планёрка ў райвыканкаме, якую ў панядзелак на гэтым тыдні правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Шалкоўскі, пачалася з абмеркавання спраў у сельскай гаспадарцы, у прыватнасці, у раслінаводчай галіне.
Гэтым часам, як адзначыў намеснік начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу Аляксандр Зубкоў, у раёне выконваецца ўвесь комплекс асенне-палявых работ: завяршаецца ўборка саломы, вядуцца ворыўныя работы, убіраецца бульба, цукровыя буракі, кукуруза на сілас, у некаторых гаспадарках — і на зерне. Нарыхтоўваецца і вывозіцца на палі арганіка, працягваецца сяўба азімых зерневых культур. Апошнія, як было адзначана, будуць пасеяны згодна вызначаных тэрмінаў. Між тым, кіраўнік раёна, акцэнтуючы ўвагу на сяўбе, парэкамендаваў яе паскорыць, гэтак жа, як і ўборку грэчкі. Што датычыцца жывёлагадоўлі, то ў гаспадарках, па словах Аляксандра Зубкова, актыўна рыхтуюцца да ацяпляльнага сезону. Фермы, як тое і патрабуецца, будуць падрыхтаваны да 15 верасня. Напрыканцы тыдня плануецца правесці ўзаемаправерку іх гатоўнасці да зімы.
Алена КАРПЕНКА.