Темы

З прыцэлам на новыя рэкорды

З прыцэлам на новыя рэкорды

Увага да перадавікоў-«тысячнікаў» на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых раслін на Бабруйшчыне не змяншаецца, нягледзячы што іх колькасць дзень ад дня расце. Пашану да лю­дзей, якія выконваюць даручаныя абавязкі добрасумленна, з разуменнем важкасці пастаўленых задач, у раёне лічаць за святы абавязак, бо за гэтым стаіць дабрабыт не проста асобна ўзятых працаўнікоў і калектываў, а харчовая і эканамічная бяспека ўсёй краіны.

Учора з прыемнай місіяй — уру­чыць лісты падзякі за высокія вытворчыя паказчыкі, падарункі ад раённай прафсаюзнай галіновай арганізацыі і выказаць шчырыя словы прызнанняў за плённую працу экіпажам двух зернеўборачных камбайнаў СВК «Гігант»: братам Мікалаю і Сяргею Зубам, а таксама Алегу Лузанаву і Юрыю Антоненку, на рахунку якіх з’явілася тысяча тон намалочанага зерня, у поле ля вёскі Пустошка прыехалі першы намеснік старшыні райвыканкама-начальнік райсельгас­харча Аляксандр Каўранін, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Віталь Сі­дзюк, прадстаўнікі райкама прафсаюза работнікаў АПК на чале з лідарам арганізацыі Максімам Ганжуравым і кіраўніцтва «Гіганта».
Усе яны падзякавалі хлебаробам за плённую працу, пажадалі моцнага здароўя, выдатнай работы тэхнікі і новых працоўных дасягненняў. Аляксандр Каўранін пры гэтым заўважыў, што ўборка збажыны ў раёне на фінішнай прамой.
— У асобных нашых сельгасарганізацыях уборка хлябоў практычна завершана. На сённяшні дзень ужо стаіць задача — пачаць сяўбу азімага рапсу. Той жа СВК «Гігант» у гэтым накірунку ўжо працуе, іншыя гаспадаркі завяршаюць падрыхтоўчыя работы: агрэгатаванне сеялак, завозку насення, і сёння-заўтра актыўна ўключацца ў сяўбу, каб да 20 жніўня яе завяршыць. Такім чынам, уборка збажыны паступова адыхо­дзіць на другі план, — адзначыў першы намеснік старшыні. Гаворачы пра папярэднія вынікі кампаніі, ён заўважыў, што рапс ужо паказаў большы намалот, чым у мінулым годзе, і «спадзяемся, збажына таксама не падвядзе».
Што датычыцца «Гіганта», на рахунку якога не адзін пераможца-«тысячнік», то тут днямі завяршылі ўборку пшанічнай нівы і займаюцца ўборкай азімага трыцікале. На палях у гарачую ва ўсіх сэнсах пору — пяць уласных высокавытворчых камбайнаў і дзве адзінкі зернеўборачнай тэхнікі з іншых гаспадарак. Традыцыя атрымліваць стабільна высокія ўра­джаі азімых каласавых калектывам не парушана і сёлета — пшаніца дала звыш 60 ц/га, ураджайнасць трыцікале на гэты час — 45 ц/га. Пры гэтым поўнай задаволенасці ад сёлетніх паказчыкаў у раслінаводстве старшыня праўлення СВК Васіль Жук не мае і ўжо бачыць патэнцыял для павелічэння ўраджайнасці ў наступным годзе. «Старт у вырошчванні шэрагу раслін менавіта беларускай селекцыі быў нядрэнным. І мы, здавалася, улічылі ўсё, у тым ліку павысілі матывацыю людзей да атрымання максімальна высокіх ураджаеў. Але не ўлічылі адзін надзвычай значны фактар — біялагічную ахову раслін ва ўмовах сёлетняга надвор’я. У наступным го­дзе да гэтага падыдзем больш пільна, над памылкамі мы заўсёды сур’ёзна працуем — і дадатковых 15-18 цэнтнераў з гектара, што страцілі з-за хвароб у гэтым годзе, упэўнены, абавязкова атрымаем», — падкрэсліў кіраўнік «Гіганта».

ViktorSheikin

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.

Последние новости

В будущее вместе с нами

Перспективы работы в сельском хозяйстве обсудили сегодня молодые специалисты на встрече с главой района

21 ноября 2024
Читать новость
Общество

Будущее зависит от нас. Выборы Президента обсудили в рамках единого дня информирования

21 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Каменская спецыяльная школа-інтэрнат адзначыла паўвекавы юбілей. Расказваем, як гэта было

21 ноября 2024
Читать новость
Человек и природа

Мокрый снег прогнозируется во многих районах Беларуси 22 ноября

21 ноября 2024
Читать новость
Общество

Лукашенко принял с докладом главу Администрации Президента

21 ноября 2024
Читать новость
В будущее вместе с нами

Как стать курсантом-пограничником

21 ноября 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем