Темы

У райвыканкаме

Планёрка ў райвыканкаме, якую ў панядзелак правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Шалкоўскі, пачалася з абмеркавання спраў у сельскай гаспадарцы, у прыватнасці, раслінаводчай галіне. З улікам таго, што найніжэйшы паказчык ураджайнасці сярод зерневых культур — у жыта, было пастаўлена пытанне аб мэтазгоднасці сеяць культуру ў далейшым. Кіраўнік раёна, між тым, указаў і на недастатковы яе догляд у асобных гаспадарках.

Спыняючыся ў сваёй справаздачы на выкананні дзяржзаказу па пастаўцы зерня, першы намеснік старшыні райвыканкама Валерый Сяргейчык адзначыў, што  літаральна ўсе сельгасарганізацыі (за выключэннем СВК “Гігант “ і БТАА “Амега-люкс”) на раніцу панядзелка даведзены план выканалі, асобныя — і па піваварным ячмені. Гэтым часам у гаспадарках працягваюць убіраць салому, прыступілі да сяўбы рапсу, займаюцца ўборкай гародніны і бульбы, вядуць ворыўныя работы. Што да малочнай вытворчасці, то было адзначана, што на канец мінулага тыдня, па рэалізацыі малака дзяржаве, раён выйшаў на мінулагодні ўзровень. «У гаспадарках маюцца ўсе ўмовы, каб атрымліваць малако, — заўважыў Валерый Сяргейчык,— застаецца толькі працаваць». Закранулі на планёрцы і пытанне стану аб’ектаў, якія належаць сельгасарганізацыям і не выкарыстоўваюцца, а такіх на тэрыторыі раёна нямала. Старшыня райвыканкама даў даручэнне ў кароткі тэрмін зрабіць іх інвентарызацыю.   

Трымаць на кантролі выкананне даведзеных прагнозных паказчыкаў за 8 месяцаў года нагадала кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый намеснік старшыні райвыканкама Тамара Рудая. Пры гэтым, Тамара Мікалаеўна выказала словы падзякі ў адрас кіраўнікоў, дзе паклапаціліся ў поўным аб’ёме выплаціць заработную плату за ліпень, улічыўшы падрыхтоўку школьнікаў да навучальнага года.     

Аб тым, як рыхтуецца раён да ацяпляльнага перыяду, далажыў на планёрцы намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кісель. Ён адзначыў, што пашпарты гатоўнасці ўжо маюць 11 цеплакрыніц, у асноўным гэта — кацельныя УКП “Жылкамунгас”. Дровы і дранка жылкамунгасам таксама інтэнсіўна нарыхтоўваюцца. 20 жніўня заканчваецца тэрмін, адведзены на атрыманне пашпартоў гатоўнасці ўстановамі адукацыі. Згодна плану, па словах Ігара Кісяля,  вядзецца падрыхтоўка да ацяпляльнага сязону жыллёвага фонду.

Аб праведзенай на мінулым тыдні рабоце па добраўпарадкаванні тэрыторыі раёна далажылі кіраўнікі дарожных і экалагічнай службаў.

 Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Человек и природа

Погода 26 декабря в Беларуси: мокрый снег, дождь и до +5 °С

26 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Бобруйск посетил митрополит Минский и Заславский Вениамин, Патриарший Экзарх всея Беларуси. Покажем, как это было

25 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Зимнее волшебство на лесной поляне. Рассказываем, как в Глуше случился “Новогодний переполох”

25 декабря 2024
Читать новость
Общество

Согласовать проведение ярмарки и маршрут движения автомагазина по сельской местности теперь можно онлайн

25 декабря 2024
Читать новость
В будущее вместе с нами

Подведены итоги конкурса рисунка “Электробезопасность глазами детей”

25 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Лукашенко прилетел в Санкт-Петербург, где пройдут саммиты СНГ и ЕАЭС

25 декабря 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем