Темы

У ААТ «Агракамбінат Бабруйскі» сеюць авёс

У ААТ «Агракамбінат Бабруйскі» сеюць авёс

Прыступілі да гэтай работы аграрыі ААТ “Агракамбінат Бабруйскі” яшчэ ў суботу, тады аўсом засеялі поле ў 32 гектары паблізу аг. Леніна. У нядзелю пасяўныя работы вялі паблізу в. Барсукі, дзе пад культуру адвялі 60 гектараў. У паня­дзелак, калі мы наведаліся ў гаспадарку, аўсом засявалі гектары ў ваколіцах Міхайлаўшчыны.

— Усяго яравога аўсу плануем пасеяць 700 гектараў (па стане на раніцу ўчарашняга дня было пасеяна 140 га). Плюс да гэтага 250 гектараў засеем яравым ячменем, 300 — грэчкай, 1200 гектараў адвялі пад адналетнікі, 2200 — пад кукурузу, у тым ліку 200 — на зерне. Разлічваем таксама падсеяць мнагалетнікі на плошчы ў 600 гектараў, — увёў у курс веснавых работ галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Сяргей Гаўрыленка.
У дзень нашага наведвання на палях “Агракамбіната Бабруйскі” сяўба вялася двума адзінкамі тэхнікі. Трактарам «Беларус-3522» з пасяўным агрэгатам АКПД-6Р запраўляў вопытны сейбіт Дзмітрый Кунец, на трактары «Беларус-1221.2» з сеялкай СПУ-6 працаваў не навічок у гэтай справе Сяргей Чабан. Падвозку і засыпку насення ў сеялкі ажыццяўлялі Ігар Сідараў і Вадзім Бандарэнка. Кіраваў працамі на полі малады аграном і малады спецыяліст сельгас­прадпрыемства з сур’ёзным намерам на работу, выпускнік Жыліцкага дзяржаўнага сельскагаспадарчага каледжа Віктар Жукаў.
Па меры таго як сяўба будзе набіраць абароты, як паведамілі ў гас­падарцы, тут плануецца падключэнне да работы трэцяга пасяўнога агрэгата.
Своечасова паклапаціліся ў “Агракамбінаце Бабруйскі” пра харчаванне ў час палявых работ. Усе, хто задзейнічаны на сяўбе, забяспечаны якаснымі гарачымі абедамі.

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.

Последние новости

Общество

Указом Президента в Беларуси дополнительно отрегулирована деятельность банков

16 декабря 2025
Читать новость
Общество

Белорусские сотовые операторы смогут выдавать микрозаймы

16 декабря 2025
Читать новость
Культура

«Наши дети». Фортепианная музыка звучала в районной детской школе искусств в рамках благотворительной акции

16 декабря 2025
Читать новость
Происшествия и безопасность

Защита, которая всегда рядом

16 декабря 2025
Читать новость
Актуально

На Бобруйщине стартовала республиканская акция «Наши дети»

16 декабря 2025
Читать новость
Происшествия и безопасность

«Открытка для тебя!» или очередной новогодний развод

16 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем