Будучыню выбіраем разам. Пачалося датэрміновае галасаванне
Сёння — першы дзень датэміновага галасаванння на выбарах дэпутатаў ўсіх узроўняў. У ліку тых, хто 20 лютага прыйшоў на выбарчы ўчастак, каб аддаць свой голас, — і старшыня Бабруйскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Сухадольскі.
— Як грамадзянін Рэспублікі Беларусь лічу сваім абавязкам прыйсці на выбарчы ўчастак і прагаласаваць. Цяпер гэта важна як ніколі: вырашаецца будучыня Беларусі. Прагаласаваўшы за дэпутатаў, якім давяраю, — я праявіў сваю грамадзянскую пазіцыю. Яна — за квітнеючую, стабільную краіну, за моцную ўладу — ва ўмовах цяперашніх знешнеэканамічных фактараў гэта асабліва значна — за давер цяперашняму кіраўніцтву краіны. Упэўнены, што ў Рэспублікі Беларусь светлая, шчаслівая будучыня. Прагаласаваць датэрмінова лічу добрай магчымасцю і заклікаю скарыстацца ёй, асабліва тым вяскоўцам і працаўнікам раённых арганізацый, чые планы могуць не дазволіць зрабіць гэта ў асноўны дзень”, — адзначыў Аляксандр Сухадольскі.
Прыняць ці не прыняць удзел у галасаванні — такое пытанне, па словах кіраўніка раёна, перад ім ніколі не стаяла. “З часу, як узрост дазволіў удзельнічаць у электаральных кампаніях і ў мяне з’явілася права ўплываць на рашэнне таго ці іншага важнага для краіны і грамадства пытання, — заўжды браў удзел у галасаванні. Цяпер жа ад людзей, якіх абярэм дэпутатамі: у мясцовыя, раённы, абласны Саветы дэпутатаў, у Палату прадстаўнікоў, залежыць працаздольнасць гэтых органаў і якасць прынятых імі рашэнняў, а значыць — дабрабыт нашай Беларусі і кожнага з нас”.
Ул. інф. Фота Віктара ШЭЙКІНА.