У грамадскай прыёмнай “Белай Русі” праведзены прыём грамадзян
Чарговы прыём грамадзян у грамадскай прыёмнай Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” правяла сёння член раённай арганізацыі, начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Бабруйскага райвыканкама Алена Морава.
Пытанні ў наведвальнікаў да Алены Уладзіміраўны тычыліся ў асноўным яе прафесійнай кампетэнцыі. Работнік адной з раённых арганізацый, да прыкладу, прыйшла пацікавіцца алгарытмам дзеянняў падчас пастаноўкі на ўлік грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.
Алена Морава дала наведвальніцы вычарпальную інфармацыю на гэты конт.
Ул. інф.