Падпісное выданне — для кожнага работніка
У сувязі з тым, што да канца падпісной кампаніі на 2-е паўгоддзе засталіся лічаныя дні, намеснік старшыні райвыканкама Святлана Носава нагадала выкарыстаць гэтую магчымасць тым, хто да гэтуль пра падпіску не паклапаціўся. Намеснік старшыні выказала словы падзякі кіраўнікам арганізацый, чые калектывы прынялі ўдзел у турысцкім злёце працоўнай моладзі, і адначасова пажаданне, каб у наступным годзе ўдзел у мерапрыемстве прыняла яшчэ большая колькасць каманд. Было адзначана, што гэты тыдзень багаты на мерапрыемствы: у аўторак адбудзецца сход з удзелам грамадскасці на тэрыторыі Вішнёўскага сельсавета, 30 чэрвеня раён будзе прымаць калектывы мастацкай самадзейнасці ў рамках правядзення фестывалю “Вянок дружбы”, а 3-га ліпеня — разам з усёй краінай святкаваць Дзень незалежнасці. Урачыстасць, удзел у якой прымуць усе калектывы раёна, па традыцыі адбудзецца ля Кургана Славы ў Сычкава.
Алена КАРПЕНКА.