Магілам ветэранаў — асаблiвы догляд
Намеснік старшыні райвыканкама Святлана Носава, звяртаючыся да старшынь сельскіх і Глушанскага пасялковага саветаў, акцэнтавала ўвагу на неабходнасці замацаваць за магіламі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія засталіся без догляду, канкрэтных людзей.
Святлана Сяргееўна нагадала таксама аб заканчэнні падпіскі на перыядычныя выданні на 3-ці квартал года і папрасіла аформіць яе ў тых калектывах, дзе пра гэта яшчэ не паклапаціліся.
22 чэрвеня — дзень, калі пачалася Вялікай Айчыннай вайна. Мітынг-рэквіем з гэтай нагоды, па словах намесніка старшыні, пройдзе ў вёсцы Слабодка. У бліжэйшыя выхадныя працаўнікоў раёна, аматараў захапляльнага адпачынку на ўлонні прыроды, запрашае сабрацца разам турысцкі злёт. Заяўкі на яго ўдзел, па словах Святланы Носавай, неабходна падаваць ужо цяпер.
Алена КАРПЕНКА.