Абкоска павінна стаць паўсямеснай
Цёплае надвор’е, якое ўсталявалася апошнім часам, садзейнічае бурнаму росту расліннасці, у тым ліку пустазелля. Апошняе не дадае прывабнасці агульнаму выгляду населеных пунктаў, асабліва калі буяе паўз агароджы цэнтральных вуліц аграгарадкоў і вёсак, не кажучы ўжо пра дарогі. Таму адной з галоўных задач, якая пастаўлена гэтым часам перад старшынямі сельсаветаў, дарожнікамі, санітарнай і экалагічнамі службаў з’яўляецца менавіта абкоска тэрыторый і кантроль за яе выкананнем. У сувязі з тым, што прызначаная для гэтых мэт тэхніка ў шэрагу сельсаветаў выйшла са строю, да абкоскі, па словах старшыні раённага Савета дэпутатаў Леаніда Баркоўскага, будуць падключаны трактарныя касілкі і ручныя косы. За бягучы тыдзень, адзначыў кіраўнік раёна, абкошанымі павінны быць усе населеныя пункты. Адначасова з абкоскай сельскія саветы працягваюць займацца ачысткай ад смецця грамадзянскіх могілак і звалак.
Алена КАРПЕНКА.