30 мая празвініць апошні званок
Падчас адзінага дня інфармавання, які прайшоў на мінулым тыдні, у адрас інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама, як адзначыла намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Святлана Носава, паступіла 41 пытанне ад жыхароў населеных пунктаў. Адказы на тыя з іх, якія патрабуюць вывучэння кампетэнтных службаў, будуць дадзены ў вызначаны заканадаўствам тэрмін.
Падыходзіць да заканчэння навучальны год, 30 мая для вучняў празвініць апошні школьны званок. Для выпускнікоў блізіцца час іспытаў. Сёлета, па словах Святланы Носавай, яны будуць доўжыцца з 1 па 10 чэрвеня, 11-га ва ўсіх школах пройдуць выпускныя вечары.
Спыняючыся на пытаннях летняга аздараўлення школьнікаў, Святлана Носава адзначыла, што гэтым часам працягваецца падрыхтоўка да работы дзіцячага лагера “Бабраня”. Як і планавалася, першая лагерная змена пачне функцыянаваць з 3 чэрвеня.
Алена КАРПЕНКА.