Темы

У “Саўгасе Кісялевічы” завяршаюць сяўбу ранняй ярыны

У “Саўгасе Кісялевічы” завяршаюць сяўбу ранняй ярыны

Актыўна ўключыўшыся ў пасяўную кампанію, з 305 гектараў, якія ў гаспадарцы планавалі заняць пад зернебабовыя расліны, яравыя ячмень і пшаніцу, па стане на раніцу аўторка пасеялі 260 гектараў. І ў той жа дзень, пры спрыяльных умовах, гэтую работу намерваліся завяршыць.

—Задзейнічана на сяўбе 2 адзінкі тэхнікі. Пасяўным агрэгатам: трактарам Беларус-3522 з АКПМ-6 запраўляе Аліхан Кантаеў, на сеялцы ЗС-4,2 працуе Аляксандр Курловіч. На ворыўных работах задзейнічаны механізатар Аляксандр Рагалевіч, яго тэхніка — трактар 3522 з плугам ППО 9-45. На падрыхтоўцы глебы да сяўбы на такім жа трактары з КШП-10 — Яўген Меснік, — упэўнена пералічвае хлебаробаў і тэхніку галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Марына Капорына.
Не забываюцца ў сельгасарганізацыі на догляд азімых. Увесь іх клінок — а гэта 900 гектараў збожжавых раслін, 70 га азімага рапсу і 10 га азімай сурэпіцы, як заўважыў дырэктар ААТ “Саўгас Кісялевічы” Валерый Сяргейчык, па першым разе цалкам падкормлены.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

В будущее вместе с нами

Завершил работу студенческий экологический отряд Брожской школы

8 апреля 2025
Читать новость
Человек и природа

Кратковременный снег пройдет сегодня во многих районах Беларуси

8 апреля 2025
Читать новость
Культура

Всемирный день здоровья прошел в библиотеках района

7 апреля 2025
Читать новость
Общество

Танцы и вокал — только для взрослых, запрет на групповые занятия. Белорусских репетиторов ждут важные изменения

7 апреля 2025
Читать новость
Общество

На уборку снега вышли активисты Бобруйского районного отделения партии и общественного объединения «Белая Русь»

7 апреля 2025
Читать новость
Спорт

Приглашаем принять участие в республиканском конкурсе по поддержке спорта и здорового образа жизни «Футбол для всех»

7 апреля 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем