Темы

У жылкамгасе згадалі ахвяр Хатыні і іншых спаленых беларускіх вёсак

У жылкамгасе згадалі ахвяр Хатыні і іншых спаленых беларускіх вёсак

“Не маем права забыць”, — такі лейтматыў сустрэчы дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Антона Каранкевіча, пракурора раёна Генадзя Ермака і галоўнага спецыяліста аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Сяргея Сарокіна з калектывам УКП “Жылкамгас”, якая ва ўстанове прайшла сёння і была прымеркавана да Дня памяці ахвяр Хатынскай трагедыі.

Акрэсліваючы тэму сустрэчы, Сяргей Сарокін засяродзіў увагу на памятнай даце, нагадаў аб трагедыі беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Генадзь Ермак дату 22 сакавіка — Дзень памяці ахвяр Хатынскай трагедыі — назваў сімвалам пакут беларускага народа. Расказваючы пра спаленыя разам з жыхарамі Хатынь, Боркі, Прудзішча ды іншыя беларускія паселішчы, пра генацыд беларусаў у гады вайны, заўважыў, што гэтая тэма ў апошнія гады набыла актуальнасць незнарок.

— Улады краін-недобразычліўцаў пачалі на свой манер трактаваць многія падзеі, тлумачыць прычыны вайны, абвінавачваць у яе пачатку Савецкі Саюз — перапісваць гісторыю, чаго мы, вядома ж, не павінны дапусціць, — заўважыў пракурор.

У сувязі з гэтым, як ён адзначыў, у 2021 годзе Генеральная пракуратура Беларусі пачала расследаванне генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у выніку чаго адкрыліся шматлікія новыя факты апошняга і прозвішчы людзей, якія непасрэдна былі датычны да знішчэння мірных жыхароў. Некаторыя з іх ужо завочна асуджаны.  

Антон Каранкевіч заўважыў, што велічыню трагедыі асабліва адчуваеш на месцы, дзе яна адбылася. Прыгадаў паездку на Лагойшчыну, падчас якой стаў сведкам раскопак захавання знішчаных мірных жыхароў. “Вельмі балюча было бачыць сведчанні таго, што сярод ахвяр былі нявінныя дзеці”, — адзначыў ён. Дэпутат таксама заўважыў, што, нягледзячы на няпростую геапалітычную сітуацыю, нашай краінай прадпрымаюцца ўсемагчымыя захады, накіраваныя на бяспечнае, мірнае жыццё беларусаў, каб ні Хатынь, ні Боркі ніколі не паўтарыліся.

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.  

Последние новости

Ваше здоровье

Из-за укусов клещей в Беларуси с начала года за медицинской помощью обратились 17 человек

18 марта 2025
Читать новость
Человек и природа

Восстановление после стихии: акция “Дай лесу новае жыццё!” стартует 21 марта

18 марта 2025
Читать новость
Актуально

Проработка визитов, встреча с послами и саммит ЕАЭС. Лукашенко принял с докладом главу МИД

18 марта 2025
Читать новость
Актуально

Лукашенко рассказал о договоренностях с Россией по нефти и газу

18 марта 2025
Читать новость
Актуально

У жылкамгасе згадалі ахвяр Хатыні і іншых спаленых беларускіх вёсак

18 марта 2025
Читать новость
Общество

23 марта у школьников начинаются весенние каникулы

18 марта 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем