У Бабруйскім раёне пачалася масавая сяўба ранняй ярыны

У раёне пачалася масавая сяўба ранняй ярыны: збожжавых і зернебабовых раслін. Па стане на раніцу аўторка, па дадзеных райсельгасхарчу, пасеяна 609 гектараў ці 15% ад плану.
Таксама ў гаспадарках займаюцца падкормкай азімых збажыны і рапсу. Прычым, на рапсе гэтая работа практычна завершана. Працягваецца вывазка на палі і ўнясенне ў глебу арганічных угнаенняў, закрыццё вільгаці, падрыхтоўка глебы пад сяўбу, вядуцца ворыўныя работы, сяўба мнагалетняй травы.
Акрамя ранняй ярыны, у раёне збіраюцца пасеяць больш за 8 тысяч га кукурузы, у тым ліку каля паўтары тысячы — на зерне, 650 га грэчкі, па 100 га — проса і яравога рапсу, 270 га соі, 40 га гародніны, пасадзіць 420 га бульбы.
У агульным увесну плануецца засеяць каля 15 з паловай тысяч гектараў. Усё неабходнае для гэтага: тэхніка, насенне і працавітыя людзі ў раёне маюцца.
Алена КАРПЕНКА.