“Кавалёўскія весялушкі” ўдастоены высокай узнагароды

Дыплом лаурэата II ступені — такі вынік удзелу ўзорнага ансамблю народнай песні “Кавалёўскія весялушкі” (намінацыя — народны вакал, узроставая катэгорыя 11-12 год) пад кіраўніцтвам педагога раённай дзіцячай школы мастацтваў Вольгі Васіленкі ў XI Міжнародным фестывалі-конкурсе “Новыя вяршыні-2025”, які прайшоў у мінулую нядзелю ў Мінску.
Мэтамі і задачамі фестывалю з’яўляюцца пашырэнне супрацоўніцтва паміж установамі адукацыі і культуры Беларусі і іншых краін, абмен вопытам у вобласці культуры і адукацыі, рэкламаванне культурных каштоўнасцяў краіны праз канцэрты, выставы, а таксама садзеянне культурнаму росту і выяўленню таленавітых дзяцей і моладзі, арганізацыі іх вольнага часу.
Арганізатарамі фестывалю выступілі Мінскі абласны драматычны тэатр і культурна-спартыўны цэнтр Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі пры саўдзеле грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз музычных дзеячоў” і інш.
Старшынёй журы конкурсу стаў Пасол па прапагандзе выканаўчага мастацтва правінцыі Хунань, кіраўнік праўлення Цэнтра культуры і мастацтва Кітая ПЕН ЛЮ.
Алена КАРПЕНКА. Фота з архіва раённай дзіцячай школы мастацтваў.