Якія імёны жыхары раёна даюць сваім дзецям? ЗАГС назваў самыя папулярныя
Па інфармацыі загадчыка аддзела загс Бабруйскага райвыканкама Марыны Емяльянавай, сярэдні ўзрост мужчын, якія ў 2024 годзе сталі бацькамі, — 33 гады, сярэдні ўзрост маці — 28 год. Самай дарослай маці, як сведчаць запісы актаў, стала жанчына ва ўзросце 44 гады, найстарэйшаму з мужчын, які ў 2024 годзе стаў бацькам, 54 гады. Першымі ў сям’і сталі 10 дзяцей.
Што да імён, то сярод найбольш папулярных дзявочых у мінулым годзе былі Лізавета, Міраслава, Адэліна, Аляксандра і Ганна. Хлопчыкаў часта называлі Аляксандр, Багдан, Іван, Макар і Мікалай. У ліку рэдкіх імён адзначаны Васіліка і Мар’я, Герман і Рэнат.
Алена КАРПЕНКА.