Трактарны парк «Гіганта» павялічыўся
У снежні сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў, як нам паведамілі, набыў дзве адзінкі прадукцыі Мінскага трактарнага завода.
Трактар “Беларус-1025” паступіў у распараджэнне вопытнага трактарыста-машыніста Уладзіміра Дзёгана. МТЗ-1221 запраўляе правераны гадамі працы Андрэй Лысенка. Тэхніка ў гаспадарцы задзейнічана на выкананні ўсіх відаў сельскагаспадарчых работ. Непасрэдна ў гэтыя дні — на вывазцы арганічных угнаенняў, на падвозцы корму для жывёлы.
Алена КАРПЕНКА. Фота носіць ілюстрацыйны характар.