Прэзідыум райсавета дэпутатаў падвёў вынікі дзейнасці органаў мясцовага самакіравання

17-е пасяджэнне прэзідыума Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў прайшло ў райвыканкаме сёння.
Члены прэзідыума абмеркавалі вынікі штогодных спаборніцтваў сярод органаў мясцовага самакіравання за 2024 год і вынікі штогодных спаборніцтваў па закупе малака ў насельніцтва за мінулы год — даклады па гэтых пытаннях зрабіла старшыня райсавета дэпутатаў Ірына Старавойтава.
Там жа быў адмеркаваны ход выканання рэгіянальнага комплексу мерапрыемстваў па рэалізацыі ў раёне дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” на 2021-2025 годы (далажыў загадчык сектара культуры райвыканкама Аляксей Хамічонак).
Прынятыя рашэнні будуць прапанаваны на зацвярджэнне раённага выканаўчага камітэта.
Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.