Темы

На Бабруйшчыне з’явіўся ФАП на калёсах

На Бабруйшчыне з’явіўся ФАП на калёсах

Ва ўрачыстых абставінах ключ ад мабільнага медыцынскага комплекса — пятага па ліку на Магілёўшчыне — перадаў сёння галоўнаму ўрачу Бабруйскай гарадской паліклінікі №2, на базе якой будзе функцыянаваць ФАП на калёсах, Таццяне Гацко начальнік упраўлення аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Гацко.

Удзел у мерапрыемстве прынялі таксама старшыня Бабруйскага райвыканкама Аляксандр Сухадольскі, старшыня райсавета дэпутатаў Ірына Старавойтава, галоўны ўрач Бабруйскай цэнтральнай бальніцы Аксана Крупеніч.

— На тэрыторыі нашага раёна функцыянуюць 19 ФАПаў, якія абслугоўваюць у тым ліку аддаленыя маланаселеныя населеныя пункты з колькасцю жыхароў да 10 чалавек. Таму сучасны перасоўны мабільны комплекс — своечасовы, запатрабаваны. Упэўнены, што медперсанал дойдзе да кожнага нашага вяскоўца, і гэтая работа будзе эфектыўнай, — адзначыў Аляксандр Сухадольскі. 

Старшыня райвыканкама падзякаваў Міністэрству аховы здароўя і Магілёўскаму аблвыканкаму за праяўленую ўвагу да жыхароў Бабруйскага раёна і выказаў спадзяванне, што работа комплекса будзе накіравана не толькі на лячэнне хвароб у сяльчан, але і — што галоўнае — на іх прафілактыку.

Падзяку вышэйстаячым органам, уладзе краіны за магчымасць сучаснага падыходу да выяўлення і лячэння хвароб у сельскіх жыхароў выказала і галоўны ўрач паліклінікі №2 Таццяна Гацко. Яна адзначыла, што дзякуючы мабільнаму комплексу медыкі ахопяць сваёй увагай жыхароў аддаленых населеных пунктаў, а значыць — усё насельніцтва раёна. Комплекс абсталяваны ўсім неабходным для аказання пярвічнай спецыялізаванай медыцынскай дапамогі. Там будзе працаваць сярэдні медработнік, але, пры неабходнасці, будуць прыцягвацца і ўсе ўрачы-спецыялісты, а таксама іншыя работнікі паліклінікі. Медработнік будзе праводзіць не толькі медыцынскія агляды, але і лабараторныя, інструментальныя, функцыянальныя абследаванні грамадзян. Будзе праводзіцца імунапрафілактыка, дыспансерызацыя, рэалізацыя лекавых прэпаратаў, словам — аказвацца ўсебаковая меддапамога. “І я ўпэўнена, што такі падарунак да Новага года будзе садзейнічаць здароўю нашых сяльчан”, — заўважыла Таццяна Гацко.

Уладзімір Гацко ў сваю чаргу адзначыў, што сістэма аховы здароўя з’яўляецца прыярытэтам нашай сацыяльна арыетаванай дзяржавы. Клопат пра здароўе насельніцтва стаіць на першым месцы, а таму ў краіне робіцца ўсё для таго, каб медыцынскія ўстановы адпавядалі сучасным патрабаванням: вядзецца ўзвядзенне і рэканструкцыя бальніц, паліклінік, фельчарска-акушэрскіх пунктаў, набываецца сучаснае медабсталяванне. У гэтым радзе стаяць, як ён адзначыў, і перасоўныя медыцынскія комплексы, якіх толькі на Магілёўшчыне ўжо пяць, а да канца года з’явіцца яшчэ болей. “Выключна ўсім грамадзянам павінна быць даступна медыцынская дапамога, у якой яны маюць патрэбу”, — адзначыў Уладзімір Гацко.

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.

Последние новости

В будущее вместе с нами

Глава депутатского корпуса района Ирина Старовойтова провела встречу с молодыми специалистами филиала «Воротынь»

20 декабря 2024
Читать новость
Актуально

На Бабруйшчыне з’явіўся ФАП на калёсах

20 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Акция «Наши дети»: заместитель министра по налогам и сборам Светлана Еськова посетила Осовскую базовую школу

20 декабря 2024
Читать новость
Происшествия и безопасность

На страже правопорядка: состоялось заседание районного штаба добровольных дружин

20 декабря 2024
Читать новость
Происшествия и безопасность

 «Мне с фликером по пути!»: в Ленинской школе с учащимися говорили о профилактике детского дорожно-транспортного травматизма

20 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Руководство района поздравляет сотрудников и ветеранов органов государственной безопасности с профессиональным праздником

20 декабря 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем