Темы

У Беларусі падоўжана праграма сямейнага капіталу. Расказваем пра шматдзетныя сем’і раёна, якія ўжо скарысталіся падтрымкай дзяржавы

У Беларусі падоўжана праграма сямейнага капіталу. Расказваем пра шматдзетныя сем’і раёна, якія ўжо скарысталіся падтрымкай дзяржавы

У Рэспубліцы Беларусь вялікая ўвага надаецца падтрымцы сямей з дзецьмі і ў асаблівасці — шматдзетных. З 2015 года ў краіне дзейнічае праграма сямейнага капіталу, якая за амаль 10 год даказала сваю эфектыўнасць. Днямі Прэзідэнт Беларусі працягнуў тэрмін дзеяння праграмы на наступныя 5 год (з 2025 па 2029 г. г.) з захаваннем умоў для прызначэння сямейнага капіталу, што дзейнічалі.

Адпаведны ўказ падпісаны 30 кастрычніка. Дакумент пашырае магчымасці выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу на паляпшэнне жыллёвых умоў:

— Прадастаўляецца права іх датэрміновага выкарыстання падчас будаўніцтва жылля незалежна ад наяўнасці накіравання мясцовага органа ўлады на такое будаўніцтва.
— Не ўлічваюцца ў агульнай плошчы жылля, якая знаходзіцца ва ўласнасці сям’і, жылыя памяшканні, што не адпавядаюць санітарным і тэхнічным патрабаванням.
— Прадугледжваецца магчымасць датэрміновага выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу на набыццё долі ці долей жылых памяшканняў, калі ў сям’і ўжо маюцца ва ўласнасці долі гэтых жылых памяшканняў.
— Дазваляецца датэрміновае выкарыстанне сямейнага капіталу на пагашэнне крэдытаў, выдадзеных на падставе дамоў аб рэфінансаванні крэдытаў на ўзвядзенне, рэканструкцыю, набыццё жылых памяшканняў, долі ці долей у праве ўласнасці на іх.

Ва ўказе ўпершыню замацаваны правы дзяцей (у тым ліку падчас разводу бацькоў) на жылыя памяшканні, пабудаваныя ці набытыя з выкарыстаннем сродкаў сямейнага капіталу.
Устанаўліваецца магчымасць аплаты навучання за наступны вучэбны год падчас накіравання сямейнага капіталу на атрыманне адукацыі (цяпер — за цякучы і папярэдні гады). Пашыраецца пералік сродкаў, прызначаных для сацыяльнай рэабілітацыі інвалідаў, якія можна набыць з выкарыстаннем сродкаў сямейнага капіталу.

Акрамя таго, дакументам прадастаўляецца права на прызначэнне сямейнага капіталу замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Беларусі, падчас набыцця імі грамадзянства не пазней аднаго года з дня нараджэння (усынаўлення, удачарэння) трэцяга і наступных дзяцей.

Паведамляецца, што ўказ прыняты ў мэтах паляпшэння ўмоў жыццядзейнасці шматдзетных сямей і іх доўгатэрміновай дзяржпадтрымкі.

У Бабруйскім раёне, па дадзеных упраўлення па працы, занятасці і сацабароне райвыканкама, за перыяд рэалізацыі праграмы сямейны капітал прызначаны 307 шматдзетным сем’ям. З 1 студзеня 2020 года дадзена права на датэрміновае выкарыстанне сямейнага капіталу. Накіраваць гэтыя сродкі магчыма на такія мэты, як паляпшэнне жыллёвых умоў, аказанне медпаслуг, атрыманне адукацыі, набыццё тавараў для рэабілітацыі і інтэграцыі інвалідаў у грамадства. З 2020 году і па цяперашні час гэтае права выкарыстала 101 шматдзетная сям’я ў раёне.

У ліку тых, хто скарыстаўся правам на датэрміновае выкарыстанне сямейнага капіталу, і нашы субяседніцы: Марыя Болбас з в. Варановічы і Юлія Гарох з Пятровічаў.

Марыя Болбас:

— Сям’я ў нас вялікая: пяцёра дзяцей ад 19-ці да 3-х год. З мужам працуем жывёлаводамі ў ААТ “Агракамбінат Бабруйскі”. Мы ўжо скарысталіся правам на сямейны капітал. Пашырылі свае ўладанні — набылі суседні жылы дом з участкам. Цяпер у нас прасторна, шмат тэрыторыі, з’явілася магчымасць тры­маць вялікую хатнюю гаспадарку, чым і займаемся: садзім бульбу ды іншую расліннасць, гадуем жывёлу — ад дробнай да буйной рагатай. Спадзяемся, што хто-небудзь з нашых дзяцей пасля заканчэння навучання таксама захоча жыць на сяле, тут працаваць, таму набыты з дзяржаўнай падтрымкай дом абавязкова спатрэбіцца. Дзякуй нашай дзяржаве за такую вялікую падтрымку.

Юлія Гарох:

— Нашая сям’я таксама скарысталася правам на датэрміновае выкарыстанне сямейнага капіталу — гэтыя сродкі мы выкарысталі на ўзвядзенне новага дома ў Пятровічах, які нам пабудавалі за дзяржаўную субсідыю. Дом атрымаўся надзвычай прыгожы, прасторны,
чакаем-не дачакаемся засялення ў яго і, вядома ж, вельмі ўдзячныя дзяржаве за такі цудоўны падарунак. Сям’я ў нас вялікая, пяцёра дзетак: ад 16-ці да 2-х год. Стараемся выхоўваць іх добрасумленнымі, мэтанакіраванымі, спагадлівымі грамадзянамі. Жывем пакуль там жа ў Пятровічах, у доме, які лічыцца сацыяльным жыллём.
Фота новага дома Юлія Рыгораўна суправа­дзіла наступнымі словамі: “Вось такі дом-
прыгажун нам пабудавала дзяржава. Вялікі дзякуй ёй за гэта!”.

Падрыхтавала Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Человек и природа

Небольшие дожди и гололед ожидаются в Беларуси 7 ноября

7 ноября 2024
Читать новость
Человек и природа

Октябрь в Беларуси побил температурные рекорды: теплее всего было в Могилевской области

6 ноября 2024
Читать новость
Общество

БЖД запустила новый маршрут из Минска

6 ноября 2024
Читать новость
Происшествия и безопасность

Школьникам Каменской специальной школы-интерната сотрудники ГАИ напомнили о правильном поведении на дороге

6 ноября 2024
Читать новость
В будущее вместе с нами

Этот день в истории: в районном историко-краеведческом музее прошла диалоговая площадка с участием старшеклассников Ленинской школы

6 ноября 2024
Читать новость
Общество

Встреча родителей и депутатов райсовета депутатов прошла в СПК «Гигант» в рамках межведомственной акции

6 ноября 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем