Темы

“Сяло — тэрыторыя развіцця”: расказваем, як Бабруйскі раён прымаў удзельнікаў рэспубліканскага форуму сельскай моладзі

“Сяло — тэрыторыя развіцця”: расказваем, як Бабруйскі раён прымаў удзельнікаў рэспубліканскага форуму сельскай моладзі

Рэспубліканскі форум “Сяло — тэрыторыя развіцця” ладзіўся 26-27 лістапада. Учора мерапрыемствы праходзілі ў Кіраўскім раёне. А сёння ўдзельнікі форуму — каля 70 юнакоў і дзяўчат з усіх куткоў краіны, якія працуюць у сельскай мясцовасці, — пабылі на Бабруйшчыне, у Цялушы, наведалі сацыяльна-культурныя аб’екты аграгарадка.

У Цялушскай сярэдняй школе пазнаёміліся з вопытам работы па фарміраванні здаровага ладу жыцця ў маладзёжным асяродку і рэалізацыяй ініцыятывы “Патрыятычны музей”, з праектам “Цялуша. Праз гісторыю спадчыны да здаровай будучыні” ў межах рэалізацыі дзяржаўнага прафілактычнага праекта “Здаровыя гарады і пасёлкі”, са шматлікімі выставамі, у тым ліку — высокіх спартыўных дасягненняў школьнікаў.

Наведалі таксама мясцовую славутасць — Свята-Мікольскі храм, дзе маладым людзям быў прапанаваны гістарычны экскурс “Нашчадкі Пушкіна на бабруйскай зямлі”. Усклалі кветкі да магілы ўнучкі паэта Н.А. Варанцовай-Вельямінавай і да брацкай магілы савецкіх воінаў.

Завяршыўся рэспубліканскі форум азнаямленнем з вопытам работы Цялушскага сельскага Дома культуры і мясцовай бібліятэкі па арганізацыі вольнага часу моладзі і прыняццем рэзалюцыі форуму — актыўна садзейнічаць таму, каб жыццё і праца моладых людзей на сяле станавіліся больш прыцягальнымі.  

***

Мы папрасілі ўдзельнікаў форуму — маладых спецыялістаў з Бабруйскага раёна падзяліцца сваімі ўражаннямі ад маштабнага мерапрыемства.

Максім Сундукоў, заатэхнік ААТ “Міхалёўская Ніва”:

— І ўчора, і сёння ўбачылі і пачулі шмат цікавага. У прыватнасці, у Цялушскай школе мяне ўразіла пазнавальная інфармацыя пра вядомых людзей, якія ў розны час жылі і тварылі на зямлі Бабруйшчыны і ў Цялушы. Вельмі цікава было дазнацца пра высокія спартыўныя дасягненні вучняў школы.

***

Міхаіл Сачкоўскі, аграном філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік-АграСэрвіс”:

— Родам я з Гомельшчыны. Прапанавалі працу ў Бабруйскім раёне, і я пагадзіўся. У сельгаспрадпрыемстве сустрэлі вельмі цёпла, такое ўражанне, што працую тут даўно, а не меней за год. Я рады, што прыняў удзел у форуме. Пабачылі шмат знакавых месцаў, у тым ліку Бабруйскую крэпасць, наведалі не адно сельгаспрадпрыемства, дзе мне, як спецыялісту, было асабліва цікава.

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.

Последние новости

Актуально

“Сяло — тэрыторыя развіцця”: расказваем, як Бабруйскі раён прымаў удзельнікаў рэспубліканскага форуму сельскай моладзі

27 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Лукашенко прибыл с рабочим визитом в Казахстан на саммит ОДКБ

27 ноября 2024
Читать новость
Общество

В рамках сотрудничества: Каменскую специальную школу-интернат посетили педагоги-коллеги из Москвы

27 ноября 2024
Читать новость
Общество

Посмотрите, как в аг. Михалево прошло праздничное мероприятие, посвященное Всемирному дню инвалидов

27 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Блестящее предложение Шарифа и дружеский совет от Лукашенко. Главное о визите Президента в Исламабад

27 ноября 2024
Читать новость
В стране и мире

Путин в декабре приедет в Минск

27 ноября 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем