Темы

Працавітасць людзей — аснова вялікага малака

Працавітасць людзей — аснова вялікага малака

МТФ “Плёсы” — адна з чатырох малочна-таварных ферм ААТ “Міхалёўская Ніва” (у хуткім часе чакаецца ўвядзенне ў эксплуатацыю яшчэ і малочна-таварнага комплексу). Дойны статак на ферме — 516 галоў.

У дзень жывёлагадоўчы аб’ект прадае дзяржаве звыш 8500 кг малака, што складае больш за трэць ад агульнага аб’ёму рэалізуемага сельгасарганізацыяй сырадою. На адну карову за 10 месяцаў тут надоена 4375 кг прадукцыі — гэта на 384 кг болей, чым за адпаведны перыяд 2023 года, пры таварнасці 93% і абсалютным гатунку “экстра”. Сярэднедзённы паказчык удою малака ад рагулі на “Плёсах” — звыш 17 кг. І гэта, трэба меркаваць, не мяжа, бо тут працуе, як сцвярджаюць у гаспадарцы, надзвычай працавіты калектыў.

Апошняе пацвярджае і галоўны заатэхнік “Міхалёўскай Нівы” Ніна Крычко. Па словах спецыяліста, работнікі МТФ згуртаваныя, мэтанакіраваныя, аб’яднаныя памкненнем надаіць як найболей — зарабіць як мага больш.

Калектыў фермы — гэта тры аператары машыннага даення: добравядомая ў раёне даярка-
перадавік Ала Шурын, адказныя Вікторыя Панкрашчанка і Алена Брылёва, даярка радзільнага аддзялення Ларыса Чумакова, цялятніцы Людміла Крычко і Валянціна Цікавая, жывёлаводы-
даглядчыкі Аляксандр Чайка, Сцяпан Сакун, Уладзімір Бараноўскі, Дзмітрый Галота, Мікалай Юшкевіч, слесар Сяргей Чайка, а таксама ветурач Уладзімір Флёрык, тэхнік па штучным асемяненні кароў Таццяна Кажадуб і загадчыца МТФ Вольга Шкрадзюк.

Зрэшты, Вольга Шкрадзюк пастаянным чытачам “раёнкі” добра знаёмая. Пра яе на старонках газеты мы пісалі неаднойчы: і як пра пераможцу раённых спаборніцтваў у намінацыі “Лепшая маладая даярка” і як пра перадавую загадчыцу малочна-таварнай фермы раёна. Са студзеня Вольга ўсклала на сябе абавязкі загадчыцы МТФ “Плёсы”. Пад яе кіраўніцтвам ужо новы калектыў працягвае традыцыю эфектыўна працаваць — дасягаць вытворчых вышынь.

Як удаецца нарошчваць надоі, а разам і ўтрымліваць малако на найвышэйшай ступені якасці? Пра гэта ў калектыве ведае кожны — добрасумленна працаваць: цялятніцам — з маладняком, даглядчыкам — з кормам, аператарам машыннага даення — з рагулямі, ветурачу — са статкам і кожнай жывёлінай паасобку, прычым, паслядоўна, сістэмна, на прафілактыку, папярэджанне
хвароб. У ветэрынарнага доктара з вялікім вопытам работы Уладзіміра Флёрыка якраз такі падыход да справы. Па-майстэрску спраўляецца са сваімі абавязкамі і тэхнік-асемянатар.

На МТФ “Плёсы” ў дзень нашага наведвання засталі таксама і маладога спецыяліста-заатэхніка Максіма Сундукова. У гаспадарцы хлопец першы год, засвойвае на практыцы вывучанае ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі і пераймае вопыт аксакала ў прафесіі, непасрэднага кіраўніка — Ніны Крычко. “Не ўсё, вядома ж, адразу атрымліваецца, але ж гэта нармальна, вучымся”, — кажа галоўны заатэхнік. Сам хлопец заўважае, што ў калектыве яму надзвычай камфортна, заробкам — задаволены, кіраўніцтва да яго патрэб ставіцца з разуменнем. Вось і пытанню жылля, з чым часова ўзніклі праблемы, вырашэнне неадкладна знайшлося.

Цёплыя словы ў адрас кіраўніцтва і непасрэдна дырэктара ААТ “Міхалёўская ніва” Ігара Ганчарова падчас сустрэчы з калектывам давялося чуць неаднойчы. Усё ж-такі чалавеку вельмі важна
адчуваць да сябе ўвагу і павагу, калі ён таго заслугоўвае.

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.

На фота: аператары машыннага даення Ала Шурын і Вікторыя Панкрашчанка.

Последние новости

Человек и природа

Погода 24 апреля: кратковременные дожди, грозы и от +4 °С до +25 °С

24 апреля 2025
Читать новость
Спорт

Наша гордость. Команда Бобруйского района показала высокий результат на областных соревнованиях

23 апреля 2025
Читать новость
В будущее вместе с нами

24 и 25 апреля в Бобруйском районе пройдет молодежная ярмарка вакансий

23 апреля 2025
Читать новость
Общество

В Могилеве 1 мая для детей карусели и аттракционы будут работать бесплатно

23 апреля 2025
Читать новость
Общество

Достойно внимания. Стал известен победитель районного конкурса “Белая Русь” на БЛАГО-устройство!”

23 апреля 2025
Читать новость
Актуально

У “Міхалёўскай ніве” сеюць кукурузу

23 апреля 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем