Темы

Раённыя педагогі абралі прафсаюзны актыў

Раённыя педагогі абралі прафсаюзны актыў

XXXIII Справаздачна-выбарчая канферэнцыя Бабруйскай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі прайшла ў раённым Цэнтры культуры сёння.

Удзел у яе рабоце прынялі намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Варанко, загадчык аддзела сацыяльна-эканамічнай работы Магілёўскага абласнога камітэта галіновага прафсаюза Павел Маланскі, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Алеся Стэльмак.

На парадку дня Канферэнцыі стаяла шэраг значных пытанняў, у тым ліку — справаздача аб рабоце раённай прафсаюзнай арганізацыі за перыяд з кастрычніка 2019 года па кастрычнік 2024-га. Дакладваючы па ім, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяна Бокач падрабязна спынілася на ўсіх аспектах дзейнасці арганізацыі, пачынаючы ад вырашэння пытанняў непасрэдна абароны правоў і законных інтарэсаў работнікаў адукацыі да забеспячэння цікавага і змястоўнага баўлення вольнага часу членаў прафсаюза. Таццяна Уладзіміраўна адзначыла, што на сёння раённая арганізацыя аб’ядноўвае 26 пярвічных арганізацый і налічвае больш за 800 чалавек. Судакладчыкамі па тэме выступілі старшыні шэрагу прафсаюзных “пярвічак”, якія распавялі ў тым ліку пра цеснае ўзаемадзеянне з райкамам прафсаюза ў вырашэнні пытанняў, якія ўзнікаюць, і прапанавалі работу райкама прызнаць здавальняючай.

Дадзеная прапанова дэлегатамі Канферэнцыі была адзінагалосна падтрымана. Гэтак жа адзінагалосна актыў арганізацыі прагаласаваў за абранне дзеючага старшыні райкама прафсаюза на новы тэрмін паўнамоцтваў. Пасля абрання актыву арганізацыі на наступную пяцігодку Павел Маланскі і Таццяна Бокач уручылі ўзнагароды і ўдзячнасці Рэспубліканскага, Магілёўскага абласнога камітэтаў і Бабруйскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі найбольш актыўным членам прафсаюзнага руху. Лідар Бабруйскай раённай арганізацыі падзякавала вышэйшым галіновым структурам за кампетэнтныя парады і падказкі, раённаму выканаўчаму камітэту, аддзелу па адукацыі — за канструктыўнае сацыяльнае партнёрства.

— Раённым выканаўчым камітэтам робіцца ўсё магчымае для стварэння камфортных умоў працы і дабрабыту педагогаў, такой жа палітыкі райвыканкам будзе прытрымлівацца і надалей, — адзначыла Таццяна Варанко.

Таццяна Бокач, падзякаваўшы дэлегатам за давер, заўважыла, што раённая арганізацыя прафсаюза — гэта вялікая каманда аднадумцаў, чым яна як лідар арганізацыі надзвычай ганарыцца.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Происшествия и безопасность

Пожар в Телушской школе: комментарий директора учреждения образования

21 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Быть здоровым — модно, престижно, жизненно необходимо. Рассказываем, как прошел День здоровья среди госслужащих и руководящих работников Бобруйского района

21 декабря 2024
Читать новость
Происшествия и безопасность

В Бобруйском районе принимаются дополнительные меры по профилактике преступности

21 декабря 2024
Читать новость
Общество

FIX PRICE тестирует доставку товаров на дом в Беларуси

21 декабря 2024
Читать новость
Официально

Горячая линия по актуальным вопросам развития физической культуры, спорта и туризма пройдет в облисполкоме

21 декабря 2024
Читать новость
Общество

Дарослым расказалі пра выйсце са складанай сітуацыі

21 декабря 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем