Темы

Бабруйскі раён наведала Міністр працы і сацыяльнай абароны

Бабруйскі раён наведала Міністр працы і сацыяльнай абароны

Міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Наталія Паўлючэнка сёння пабывала ў Бабруйскім сацыяльным пансіянаце “Каменка”, што ў в. Слабодка. У суправаджэнні старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Марыі Шапнеўскай, намесніка старшыні Бабруйскага райвыканкама Таццяны Варанко і дырэктара пансіяната “Каменка” Галіны Саўчанка азнаёмілася з работай сацыяльнай установы: наведала часоўню Святога Лукі, медынскі блок, аддзяленне суправаджанага пражывання, лячэбна-працоўныя майстэрні, пацікавілася работай, якая праводзіцца з маладымі спецыялістамі.

Асобна чыноўнік азнаёмілася з умовамі быту ў Доме суправаджанага пражывання Бабруйскага сацыяльнага пансіяната “Каменка” ў аг. Гарбацэвічы, пагутарыла з работнікамі і пастаяльцамі Дома.

Наталія Віктараўна высока ацаніла работу, якая вядзецца ў сацыяльным пансіянаце “Каменка” па стварэнні для жыцця людзей, чые магчымасці абмежаваныя, якасных умоў, накіраваных на тое, каб кожны меў магчымасць займацца звыклай справай і жыць ва ўмовах, максімальна набліжаных да хатніх.

Закрануўшы пытанне амалажэння кадраў у сферы сацаблугоўвання, міністр адзначыла, што гэтая задача вырашаецца ў тым ліку праз развіццё маладзёжнага валанцёрскага руху.

Таксама ў гэты дзень Наталія Паўлючэнка пабыла ў Кіраўскім раённым цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дзе правяла размову з калектывам у межах Адзінага дня інфармавання, а таксама ў Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна г. Бабруйска.

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.  

Последние новости

Экономика

Предпринимателей приглашают принять участие в XVIII конкурсе бизнес-проектов Mogilev Invest Day

28 октября 2024
Читать новость
Выборы Президента Республики Беларусь

Глава ЦИК: планируем расширить географию приглашения международных наблюдателей на выборы Президента

28 октября 2024
Читать новость
Общество

Профсоюзный правовой прием пройдет на Могилевщине в конце октября

28 октября 2024
Читать новость
Происшествия и безопасность

В Тивновичах от пожара пострадал дом

28 октября 2024
Читать новость
Актуально

Дороги без дураков, марафон на полях БРИКС, награды за службу и “Надо!” от сторонников. Итоги недели Президента

28 октября 2024
Читать новость
Калейдоскоп

Гороскоп на неделю с 28 октября по 3 ноября для всех знаков Зодиака

28 октября 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем