Темы

У раёне прайшоў бацькоўскі сход: дарослым нагадалі пра ролю сям’і ў выхаванні дзяцей

У раёне прайшоў бацькоўскі сход: дарослым нагадалі пра ролю сям’і ў выхаванні дзяцей

“Роля сям’і ў выхаванні дзяцей” — бацькоўскі сход на гэтую тэму прайшоў сёння ў раённым Цэнтры культуры. На сустрэчу з дарослымі, якія нясуць адказнасць за дзяцей і падлеткаў, прыйшло кіраўніцтва раёна, пракурор Генадзь Ярмак, прадстаўнікі РАУС, гаррайаддзела па НС, педагогі, медыкі.

Адкрываючы сход, намеснік старшыні Бабруйскага райвыканкама, старшыня раённай камісіі па справах непаўналетніх Таццяна Варанко засяродзіла ўвагу на значнасці мерапрыемства.

— Спадзяюся, што вы надзвычай сур’ёзна паставіцеся да атрыманай інфармацыі, абмяркуеце яе не толькі ў сваіх сем’ях, але і падзеліцеся з іншымі бацькамі, — адзначыла намеснік старшыні.

Шмат увагі было ўдзелена тэме непаўналетняй злачыннасці. З пачатку года дадзенай катэгорыяй грамадзян у раёне ўчынена 5 злачынстваў. Пра гэтыя выпадкі і ў цэлым пра тэндэнцыі супрацьпраўных паводзін непаўналетніх раёна распавяла намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Наталля Праташчык. 

Там жа былі ўзняты тэмы прыцягнення непаўналетніх да ўчынення злачынстваў праз інтэрнэт, у тым ліку экстрэмісцкага накірунку, распаўсюду наркотыкаў, дзіцячага свавольства з агнём, бяспечных паводзін на дарозе, асаблівасцяў гігіены і рацыянальнага харчавання школьнікаў, насілля ў сям’і ды іншыя.

Да дарослых давялі інфармацыю, куды звяртацца падчас таго ці іншага праблемнага пытання. Заклікалі быць насцярожанымі падчас зменлівых паводзінаў дзяцей, а галоўнае — весці з непаўналетнімі даверлівыя размовы, быць ім сябрамі, ведаць асяродак, у якім бавяць вольны час дочкі і сыны, цікавіцца колам іх інтарэсаў. Бо ўсё ж роля сям’і ў выхаванні дзяцей — найгалоўнейшая.

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.       

Последние новости

Происшествия и безопасность

Спасатели призывают беречь природу от огня

23 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Вниманию абитуриентов и их родителей! С жителями района заключают целевые договоры, которые помогут при поступлении

23 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Веснавыя работы ў раёне не зніжаюць абароты

23 апреля 2025
Читать новость
Человек и природа

Внимание! В Бобруйском районе действует ограничение на посещение леса

23 апреля 2025
Читать новость
Человек и природа

Погода в Беларуси 23 апреля: кратковременные дожди, местами грозы и от +4 °С до +29 °С

23 апреля 2025
Читать новость
Общество

Налоговая рассказала об особенностях работы в личном кабинете налогоплательщика для ИП-владельцев ID-карты

22 апреля 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем