Темы

Расказваем, якія пытанні разглядаліся на канферэнцыі райкама прафсаюза работнікаў АПК і хто абраны яе лідарам

Расказваем, якія пытанні разглядаліся на канферэнцыі райкама прафсаюза работнікаў АПК і хто абраны яе лідарам

IX Справаздачна-выбарчая канферэнцыя Бабруйскай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу прайшла сёння ў райвыканкаме. У яе рабоце прынялі ўдзел старшыня Магілёўскай абласной галіновай арганізацыі Уладзімір Пятровіч, першы намеснік старшыні Бабруйскага райвыканкама Аляксандр Каўранін, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Віталь Сідзюк.

У сваёй справаздачы лідар раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Максім Ганжураў адзначыў, што ў структуры арганізацыі — 29 “пярвічак”, сярод якіх і створаныя ў апошнія гады. Ён падрабязна спыніўся на шматграннай дзейнасці райкама прафсаюза, пачынаючы ад кантролю за выкананнем у арганізацыях патрабаванняў аховы працы да аздараўлення членаў прафсаюза, стварэння ім цікавага вольнага часу. Пра тое, што работа райкамам праводзіцца ўсебаковая, адзначылі таксама і судакладчыкі: старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый ААТ “Чырвоны харчавік”, СВК “Гігант”, інш. Іх прапанова — прызнаць работу раённага камітэта здавальняючай, была адзінагалосна падрымана.

Падтрымалі дэлегаты канферэнцыі і кандыдатуру Максіма Ганжурава на новы тэрмін паўнамоцтваў, абралі актыў арганізацыі на наступныя гады.

— Упэўнены, што дзейнасць Бабруйскай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК па абароне правоў і законных інтарэсаў работнікаў, стварэнні ім камфортных умоў працы і адпачынку і надалей будзе плённай, — заўважыў Уладзімір Пятровіч. Ён падзякаваў дэлегатам канферэнцыі за працу, актывістаў прафсаюзнага руху адзначыў узнагародамі Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК. 

Лісты падзякі і падарункі атрымалі члены прафсаюза таксама і ад раённай галіновай арганізацыі.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.  

Последние новости

Калейдоскоп

Исчезнувшую 55 лет назад птицу впервые сфотографировали в Папуа-Новой Гвинее

26 сентября 2024
Читать новость
Человек и природа

Белгидромет: настоящая осень придет в Беларусь к концу сентября

26 сентября 2024
Читать новость
Культура

Что делал иностранец из Конго Бобруйском районе. Рассказываем

26 сентября 2024
Читать новость
Происшествия и безопасность

К Единому дню безопасности: отдых с удочкой возле линий электропередач может закончиться бедой

26 сентября 2024
Читать новость
Актуально

Лукашенко: впереди сложное время, электоральная кампания – это всегда поле боя

26 сентября 2024
Читать новость
Актуально

Местная вертикаль, руководители предприятий и замминистры. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

26 сентября 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем