Вядзецца ўборка збажыны, і ўжо пачалі сеяць азімы рапс
Без малога 9000 гектараў або 65% ад плану (дадзеныя райсельгасхарча на раніцу 6 жніўня) убрана ў раёне збажыны і зернебабовых раслін, і гэтая работа працягваецца пры поўнай мабілізацыі людзей і тэхнікі. На круг намалочана 23 цэнтнеры зерня.
Але гэта ў сярэднім па раёне. У тым жа СВК «Гігант» ураджайнасць хлябоў склала 50 ц/га. Другі па велічыні паказчык — у філіяла «Варатынь» ААТ «БЗТДіА» (28 ц/га), трэці — у ААТ «Неўскі-Агра»
(25 ц/га).
Адначасова з уборкай збажыны ў сельгасарганізацыях вядуць работы па падрыхтоўцы палёў да закладкі ўраджаю наступнага года, а ў «Гіганце» ўжо і пачалі сеяць азімы рапс. Пад гэтую расліну ў раёне запланавалі адвесці 2300 гектараў. Клінок азімай збажыны складзе 10 800 га.
Не спыняюцца ў раёне таксама і работы па ўборцы саломы: спрэсаванні яе і звозцы з палёў да месцаў захоўвання.
Алена КАРПЕНКА.