Темы

І зноў «тысячнік»!

І зноў «тысячнік»!

Камбайнераў і вадзіцеляў, якія намалацілі і перавезлі ў жніво тысячу тон зерня, у раёне становіцца ўсё болей. Сёння запаветную мяжу пераадолеў вадзіцель ААТ «Міхалёўская Ніва» Сяргей Шырокі.

З прыемнай місіяй — павіншаваць перадавікоў жніва: вадзіцеля-”тысячніка” і  экіпаж зернеўборачнага камбайна пад началам старшага камбайнера Валянціна Тарасевіча, аб’ёмы намалочанага зерня якога на гэтую пару — найбольшыя ў гаспадарцы,  і ўручыць ім ад Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў каштоўныя падарункі ў сельгаспрадпрыемства наведаўся галоўны тэхнічны інспектар працы  Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў галін прамысловасці “Белпрафмаш” Генадзь Гоманаў.

Віншаванні лідару жніва і падзяку за неацэнны ўнёсак у справу харчовай бяспекі краіны па традыцыі выказаў старшыня Бабруйскага райкама прафсаюза работнікаў АПК Максім Ганжураў. Ад раённай галіновай арганізацыі ён уручыў Сяргею Анатольевічу ліст удзячнасці і каштоўны падарунак.

Не абыйшлі ўвагай перадавых хлебаробаў і ў самой гаспадарцы. Цёплыя словы прызнання і падзяку за працу выказалі ім намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Аляксандр Фамінок і  старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі “Міхалёўскай Нівы” Надзея Колтун. Ад “пярвічкі” лепшыя работнiкi таксама атрымалі каштоўныя падарункі.

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.

Последние новости

Актуально

Поздравление с днем образования Могилевской области

15 января 2025
Читать новость
В будущее вместе с нами

«Молодежный вектор Могилевщины» в Бобруйском районе  

15 января 2025
Читать новость
Человек и природа

Туман, гололед и снег с дождем прогнозируются сегодня в Беларуси

15 января 2025
Читать новость
Общество

Прагаласаваць — абавязак кожнага

14 января 2025
Читать новость
Общество

Процесс перехода на единый сельхозналог разъяснили в инспекции МНС РБ по Могилевской области

14 января 2025
Читать новость
Актуально

У “Харчавіку-Агра” пабыла дэлегацыя з Узбекістана

14 января 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.