У Бабруйскім раёне павіншавалі 100-гадовую юбілярку
У дзень нараджэння да жыхаркі в. Станы Гарбацэвіцкага сельсавета Паўліны Сямёнаўны Фёдаравай, каб павіншаваць жанчыну са святам, наведаліся не толькі родныя, суседзі, але і прадстаўнікі грамадскасці: раённай і мясцовай ветэранскіх арганізацый, сельвыканкама, цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва, раённага аб’яднання прафсаюзаў, раённай арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа і інш.
За кветкі, падарункі і цудоўныя словы ў свой адрас Паўліна Сямёнаўна не стамлялася дзякаваць. Слязьмі радасці сустрэла выступ творчага калектыва Гарбацэвіцкага СДК, народныя меладычныя і заліхвацкія песні якога нагадалі ёй пра маладыя гады і перажытае.
На маладосць юбіляркі выпаў няпросты час: ваеннае ліхалецце, складанасці, звязаныя з адраджэннем краіны. Усё працоўнае жыццё шаноўных год імянінніцы звязана з сельскай гаспадаркай — раслінаводствам, жывёлагадоўляй.
Разам з мужам Паўліна Сямёнаўна выгадавала шасцёра дзяцей (трое ўжо пайшлі з жыцця). Вельмі ўдзячная сыну Васілю, дочкам Таццяне і Раісе, якія стварылі для матулі камфортныя ўмовы пражывання, неадступна клапоцяцца пра роднага чалавека.
Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.