Темы

У Бабруйскім раёне ўшаноўваюць новых «тысячнікаў»

У Бабруйскім раёне ўшаноўваюць новых «тысячнікаў»

Кагорту вадзіцеляў, якія, працуючы на жніве, перавезлі ад камбайнаў звыш тысячы тон зерня, сёння папоўнілі хлебаробы СВК “Гігант” — Аляксандр Цэд і Аляксандр Дайнэка. І адзін, і другі “тысячнікі” — вадзіцелі з вопытам і добрасумленным стаўленнем да працоўных абавязкаў, неаднаразовыя пераможцы сельскагаспадарчых спаборніцтваў, і не толькі ў гаспадарцы, — майстры хлебаробскай справы.

Павіншаваць Аляксандра Іванавіча і Аляксандра Уладзіміравіча з гэтым значным дасягненнем, выказаць цёплыя словы падзякі за плённую працу, на поле, дзе вяліся ўборачныя работы (па пшанічных прасторах адначасова хадзіла 7 зернеўборачных камбайнаў, у тым ліку 5 — “Гіганта”), па традыцыі з лістамі падзякі і падарункамі, прыехалі прадстаўнікі раённага выканаўчага камітэта, райкама прафсаюза работнікаў АПК, сельгаспрадпрыемства.

— Як і меркавалася, на гэтым тыдні “тысячнікаў” у нас прыбавілася, і гэта зразумела: з надыходам пагодлівага надвор’я ўборачныя работы ўзмацніліся ды і перайшлі на больш ураджайныя азімыя расліны — намалоты павялічыліся, — заўважыў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарча Аляксандр Каўранін.  

У цэлым, як ён адзначыў, хлебаробы не губляюць ніводнай пагодлівай хвіліны. Тэмпы ўборкі — пры спрыяльным надвор’і — высокія:  уся тэхніка ў палях, камбайны працуюць дапазна, адвозка зерня наладжана, абеды занятым на жніве дастаўляюцца своечасова. Створаны ўсе ўмовы для належнай уборкі ўраджаю.

“Ваша паспяховая праца ў напружаную пару заслугоўвае самай высокай ацэнкі. І мы шчыра дзякуем вам за такі падыход”, — адзначыў, звяртаючыся да герояў жніва, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Максім Ганжураў.

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.  

Последние новости

В будущее вместе с нами

Воспитанникам районной детской школы искусств рассказали про ужасы концлагерей

10 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Лукашенко проведет в Минске переговоры с премьер-министром Пакистана Шахбазом Шарифом

10 апреля 2025
Читать новость
Общество

Налог за владение собаками. С 1 января 2025 года определены единые категории плательщиков, которые имеют право на льготу по уплате налога

10 апреля 2025
Читать новость
Год благоустройства

Утвержден логотип Года благоустройства

10 апреля 2025
Читать новость
В будущее вместе с нами

Вопросы развития местного самоуправления обсудили с учащимися аграрно-экономического колледжа

10 апреля 2025
Читать новость
Человек и природа

Оранжевый уровень опасности из-за сильного ветра объявлен в Беларуси на 10 апреля

10 апреля 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем