Падарунак — да Дня Незалежнасці: дзіцячых гульнёвых пляцовак у раёне стала болей
![Падарунак — да Дня Незалежнасці: дзіцячых гульнёвых пляцовак у раёне стала болей](https://www.tribunapracy.by/wp-content/uploads/2024/07/главная.jpg)
У пас. Туголіца па вуліцы Дубраўнай сёння ўрачыста адкрылі дзіцячую гульнёвую пляцоўку — праект рэалізаваны ў межах падрыхтоўкі да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Удзел у мерапрыемстве прынялі работнікі райвыканкама, дэпутацкі корпус, мясцовая ўлада, дарослае і дзіцячае насельніцтва пасёлка.
— У Бабруйскім раёне робіцца шмат для таго, каб жыццё вяскоўцаў было якасным, — адзначыла Ірына Старавойтава, старшыня Бабруйскага райсавета дэпутатаў, віншуючы прысутных са з’яўленнем добраўпарадкаванага месца для адпачынку і з надыходзячым Днём Незалежнасці. — Гульнёвыя пляцоўкі, якіх у раёне сёлета з’явіцца чатыры, прызначаны для таго, каб маленькія жыхары населеных пунктаў развіваліся не толькі інтэлектуальна, але і фізічна, болей часу бавілі на свежым паветры.
Іван Кандрацьеў, намеснік старшыні райвыканкама, разам з іншым падзякаваў усім, хто ўдзельнічаў ва ўсталяванні і добраўпарадкаванні пляцоўкі, і выказаў спадзяванне, што яна стане запатрабаваным месцам для адпачынку юных жыхароў Туголіцы.
Усе, хто сабраўся на ўрачыстасць, з задавальненнем падтрымлівалі маленькіх артыстаў — апладысментамі сустракалі і праводзілі кожную песню і танец. Хлопчыкі і дзяўчынкі не стамляліся ўдзельнічаць у конкурсах і флэш-мобах, наладжаных для іх педагогамі Цэнтра творчасці раёна.
![](https://www.tribunapracy.by/wp-content/uploads/2024/07/VS6_7164-929x620.jpg)
![](https://www.tribunapracy.by/wp-content/uploads/2024/07/VS6_7166-929x620.jpg)
![](https://www.tribunapracy.by/wp-content/uploads/2024/07/VS6_7172-929x620.jpg)
![](https://www.tribunapracy.by/wp-content/uploads/2024/07/VS6_7173-929x620.jpg)
![](https://www.tribunapracy.by/wp-content/uploads/2024/07/VS6_7181-930x620.jpg)
![](https://www.tribunapracy.by/wp-content/uploads/2024/07/VS6_7193-929x620.jpg)
![](https://www.tribunapracy.by/wp-content/uploads/2024/07/VS6_7197-937x620.jpg)
![](https://www.tribunapracy.by/wp-content/uploads/2024/07/VS6_7203-929x620.jpg)
![](https://www.tribunapracy.by/wp-content/uploads/2024/07/VS6_7291-930x620.jpg)
![](https://www.tribunapracy.by/wp-content/uploads/2024/07/главная-1-929x620.jpg)
![](https://www.tribunapracy.by/wp-content/uploads/2024/07/VS6_7318-929x620.jpg)
![](https://www.tribunapracy.by/wp-content/uploads/2024/07/VS6_7321-930x620.jpg)
Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.