Осаўскія школьнікі добраўпарадкоўвалі брацкую магілу

Навучэнцы Осаўскай базавай школы ў час канікулаў не сядзяць без справы — адпачынак і аздараўленне спалучаюць з удзелам у школьных працоўных атрадах.
На днях працоўны атрад “Добраахвотнікі” разам з настаўніцай рускай мовы і літаратуры Аленай Далжэўскай наводзіў парадак на воінскім захаванні — брацкай магіле воінаў, якія загінулі, вызваляючы Осава ад нямецка-фашысцкіх акупантаў.
— Мы робім праполку тэрыторыі вакол помніка: святое месца заўжды павінна быць добраўпарадкаваным, — заўважыла Алена Анатольеўна.
Дзецям такі занятак, як яны адзначылі, падабаецца: героі заслужылі, каб пра іх заўжды памяталі.
Алена КАРПЕНКА.
Фота Віктара ШЭЙКІНА.