Темы

Бабруйскі райкам БРСМ маніторыць дзейнасць студатрадаў

Бабруйскі райкам БРСМ маніторыць дзейнасць студатрадаў

На тэрыторыі раёна пачалі дзейнічаць два студэнцкія экалагічныя атрады, якія працягнуць працаваць да 26 чэрвеня. За 10 дзён юнакі і дзяўчаты, чый узрост дасягнуў 14 год, будуць задзейнічаны на аб’ектах Бабруйскага лясгаса, у прыватнасці, у Брожскім і Глушанскім лясніцтвах.

У мэтах маніторынгу дзейнасці студатрадаў апошнія сёння наведала першы сакратар Бабруйскага райкама ГА “БРСМ” Дар’я Панцялеева. Лідар раённай моладзевай арганізацыі пацікавілася настроем байцоў, арганізацыяй правядзення з маладымі людзьмі інструктажоў па ахове працы, забяспечанасцю сродкамі індывідуальнай аховы. Яшчэ раз нагадала атрадам рэжым іх работы, а разам і тое, да каго звяртацца ў выпадку надзвычайнай сітуацыі.

Экалагічны атрад, што працуе на тэрыторыі Брожскага лясніцтва, задзейнічаны на работах мясцовага пітомніка, а дакладней — на праполцы саджанцаў хвоі. Байцы другога студатрада выконваюць работы ў Глушанскім лясніцтве. У планах — прыцягнуць іх да пасадкі лесу.  

— Сённяшні маніторынг — далёка не апошні. На працягу 10 дзён мы будзем сустракацца з моладдзю, цікавіцца іх справамі, занятасцю, настроем, стварэннем з боку наймальніка адпаведных умоў працы. Бо калі асноўная задача моладзі — зарабіць грошай, то наша і наймальніка — стварыць для гэтага спрыяльныя ўмовы, — адзначыла Дар’я Панцялеева.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Рассказываем, где в Бобруйском районе будет организована купель на Крещение

15 января 2025
Читать новость
Ваше здоровье

Минздрав разрешил детям болеть без справки 5 дней

15 января 2025
Читать новость
Происшествия и безопасность

С 15 по 19 января госавтоинспекторы проведут республиканское профилактическое мероприятие «Сохрани себе жизнь!»

15 января 2025
Читать новость
Актуально

Поздравление с днем образования Могилевской области

15 января 2025
Читать новость
В будущее вместе с нами

«Молодежный вектор Могилевщины» в Бобруйском районе  

15 января 2025
Читать новость
Человек и природа

Туман, гололед и снег с дождем прогнозируются сегодня в Беларуси

15 января 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.