Темы

Наперадзе — летняе аздараўленне

Наперадзе — летняе аздараўленне

Надышоў доўгачаканы для хлопчыкаў і дзяўчынак час, калі можна зрабіць перапынак штодзённым клопатам па падрыхтоўцы хатняга задання і пераключыцца на асалоду і магчымасці лета — адпачыць, набрацца станоўчых уражанняў у лагеры, а то і папрацаваць, ажыццявіць тую ці іншую мару. 

У Бабруйскім раёне прадугледзелі разнастайныя формы адпачынку і занятасці непаўналетніх, у тым ліку максімальны ахоп аздараўленчымі мерапрыемствамі дзяцей-сірот і тых, што засталіся без бацькоўскай апекі, дзяцей-інвалідаў, са шматдзетных і малазабяспечаных сямей, а таксама непаўналетніх, у дачыненні каго праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа і хто знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Падрабязнасцямі аздараўленчай кампаніі мы пацікавіліся ў начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама Алесі Стэльмак.

Алеся Сяргееўна, дзе змогуць адпачыць, чым заняцца школьнікі на канікулах?

— Пачну з таго, што ў мэтах якаснага правядзення летняй аздараўленчай кампаніі, эфектыўнай арганізацыі вольнага часу і працоўнай занятасці дзяцей у раёне распрацавана праграма “Лета-2024”. У адпаведнасці з ёй у летні перыяд будуць функцыянаваць 12 аздараўленчых лагераў з дзённым знаходжаннем, разлічаных на 350 школьнікаў. 45 чалавек змогуць аздаравіцца ў лагерах працы і адпачынку, 20 — у двух перасоўных лагерах (на базах Цэнтра творчасці Бабруйскага раёна і Варатынскай сярэдняй школы). 25 навучэнцаў чакае пазнаваўчы і захапляльны адпачынак у ваенна-патрыятычным лагеры “Радзіма” на базе вайсковай часці 20392. Традыцыйна прыме раённых дзяцей аздараўленчы лагер “Бабраня-2010”, адпачыць тут разлічваюць каля 360 непаўналетніх. Такім чынам у цэлым плануецца ахапіць летнім аздараўленнем 50% навучэнцаў раёна.  

Таксама для юнакоў і дзяўчат арганізавана магчымасць працоўнай занятасці, у гэтых мэтах запланавана функцыянаванне студэнцкіх атрадаў з ахопам 55 чалавек. Яшчэ 56 дзяцей чакае часовая працоўная занятасць.

Акрамя таго ў летні перыяд будзе арганізавана работа валанцёрскіх, працоўных і рознапрофільных атрадаў — такімі формамі занятасці плануецца ахапіць 376 школьнікаў — дзіцячых аб’яднанняў па інтарэсах, гульнёвых пляцовак, школьных стадыёнаў, будзе праведзены марафон “Праводжу лета з карысцю!”, у якім паўдзельнічае больш за 700 дзяцей.

Асаблівая ўвага будзе скіравана на арганізацыю занятасці непаўналетніх падкантрольных катэгорый. У прыватнасці больш за 81% дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, змогуць аздаравіцца ў лагерах розных тыпаў, 9% — прымуць удзел у рабоце студатрадаў і часовай другаснай занятасці, 54% — валанцёрскіх і рознапрофільных атрадаў, каля 98% — у марафоне “Праводжу лета з карысцю!”. Актыўна, праз разнастайныя вышэйзгаданыя формы, будуць заняты ўлетку таксама і непаўналетнія, з якімі арганізавана індывідуальная прафілактычная работа.

Хацелася б пачуць, якія меры прадпрыняты, каб школьныя канікулы сталі для дзяцей не толькі цікавымі і карыснымі, але, што галоўнае, бяспечнымі.

— У гэтым накірунку прадпрынята шмат. Сумесна з камісіяй па справах непаўналетніх райвыканкама праведзена абарона і ўзгадненне праграм устаноў агульнай сярэдняй адукацыі па арганізацыі летняй аздараўленчай кампаніі. Днямі праведзена міжведамасная нарада для кіраўнікоў, намеснікаў кіраўнікоў устаноў адукацыі, якія курыруюць аздараўленне, дырэктараў лагераў. На ёй былі абмеркаваны актуальныя пытанні, у прыватнасці, забеспячэнне бяспекі дзяцей, прафілактыка безнагляднасці і правапарушэнняў. Дадзеная тэма абмеркавана таксама на агульным раённым бацькоўскім сходзе ў канцы красавіка, на якой выступілі прадстаўнікі гаррайаддзела па НС, аддзела ўнутраных спраў, наркадыспансера, камісіі па справах непаўналетніх. Напярэдадні канікулаў у школах праводзяцца  тыдні дзіцячай бяспекі, класныя гадзіны з навучаннем правілам бяспечных паводзін, наладжаны прапускны рэжым на тэрыторыі выхаваўча-аздараўленчых устаноў. У планах — агляды ўсіх збудаванняў, спартыўных стадыёнаў і пляцовак, выпрабаванне ўсіх відаў абсталявання і інвентара, штодзённае правядзенне ў выхаваўча-аздараўленчых лагерах хвілінак бяспекі; навучанне дзяцей правілам аказання даўрачэбнай дапамогі з запрашэннем супрацоўнікаў аховы здароўя, правядзенне з навучэнцамі пасродкам тэлефоннай і інтэрнэт-сувязі, а таксама праз наведванне па месцы жыхарства навучання правілам бяспечных паводзін на стадыёнах і спартыўных пляцоўках. Вызначаны парадак кантролю за наведваннем месцаў купання, якія размяшчаюцца паблізу ўстаноў адукацыі.

Словам, прадпрымаем усе неабходныя меры, каб лета пакінула толькі добрыя ўспаміны.

Размову вяла Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

Лукашенко принял с докладом главу Администрации Президента

21 ноября 2024
Читать новость
В будущее вместе с нами

Как стать курсантом-пограничником

21 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Председатель Могилевского облисполкома Анатолий Исаченко вручил ключи от новых автомобилей редакциям газет Могилевской области.

21 ноября 2024
Читать новость
Происшествия и безопасность

Сотрудники ГАИ провели профилактическую акцию с работниками ЗАО «Птицефабрика «Вишневка»

21 ноября 2024
Читать новость
Выборы Президента Республики Беларусь

ЦИК утвержден порядок декларирования доходов и имущества претендентов на выдвижение кандидатами в Президенты

21 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Лукашенко: проблемы, которые тревожат людей, для меня очень важны, чтобы потом исправлять недостатки

21 ноября 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем