Ведаць і памятаць гісторыю свайго народа
Цаніць і паважаць незалежнасць краіны, памятаць аб подзвігах нашых продкаў, быць патрыётам і дастойным нашчадкам — з гэтай мэтай напярэдадні 80-й гадавіны трагедыі, якая адбылася каля Варатыні, ў мясцовым сельскiм Доме культуры прайшоу час памяцi “Дзецi — ахвяры генацыду у гады Вялiкай Айчыннай вайны”.
Работнiкi СДК i бiблiятэкi распавялi аб дзяцях і падлетках, у якіх вайна забрала дзяцінства, пра здзекі катаў над малечамі ў лагерах смерці, пра подзвігі юных герояў.
Была прапанавана выстава-панарама “Ніколi не забудзем”, дзе прадстаўлена літаратура на ваенную тэматыку.
Потым прысутныя на мерапрыемстве наведалi абеліск у памяць аб дзецях, спаленых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Тут пахаваны Шэвелеў Александр Панфiлавiч (1942 г. н.), Шэвелеў Мiкалай Панфiлавiч (1940 г. н.). Яны былi спаленыя ў хаце 7 красавіка 1944 года.
Дзецi разам з дарослымi прыбралicя на абелicку. Завяршылася экскурсія хвілінай маўчання і ўскладаннем кветак.
У сучасным свеце, калі пераварочваюцца гістарычныя факты і скажаюцца падзеі, асабліва актуальна ведаць і памятаць гісторыю свайго народа.