У Год якасці — якасную працу
У апошні дзень зімы, 29 лютага, на базе Бабруйскага раённага Цэнтра культуры адбылася творчая сустрэча паміж народным аматарскім аб’яднаннем дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Стары майстар” і кіраўнікамі раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці, а таксама Дома рамёстваў Мсцілаўскага раёна.
Для гасцей былі праведзены майстар-класы на нестацыянарным абсталяванні, вырабленым кіраўніком аб’яднання Валерыем Боўдай і Народным майстрам Рэспублікі Беларусь Юрыем Боўдай. Юрый Іванавіч падзяліўся з гасцямі вопытам працы з глінай, засяродзіў увагу на элементах працэсу, дзякуючы якім посуд з прыроднага матэрыялу атрымліваюцца высокай якасці.
Алена КАРПЕНКА.
Фота з архіву раённага Цэнтра культуры.