Темы

У гаспадарках раёна пачаліся палявыя работы

У гаспадарках раёна пачаліся палявыя работы

Вясна сёлета заявіла пра сябе рана, што пасадзейнічала выхаду аграрыяў на палі ў ранейшыя, чым звычайна, тэрміны.

На полі філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік-АграСэрвіс”, дзе мы ў панядзелак пабывалі, засталі не адну адзінку сельскагаспадарчай тэхнікі. На ўнясенні арганічных угнаенняў на трактары МТЗ-826 з ПРТ-9 быў задзейнічаны механізатар Віктар Анатольевіч Крычко, на ворыве — Уладзімір Аляксандравіч Юшкевіч на трактары МТЗ-3022 у агрэгаце з глебаапрацоўчым плугам ППО-
8-40. На ўнясенні хлорыстага калію пад ворыва на трактары МТЗ-1221 у агрэгаце з МТТ-4 працаваў Юрый Уладзіміравіч Макавееў.
У гэтую вясну ў гаспадарцы плануюць пасеяць 118 гектараў яравога ячменю, 200 гектараў — адналетнікаў (сумясі аўсу з гарохам) на корм жывёле, таксама 67 гектараў яравой пшаніцы, 97 гектараў яравога рапсу, 660 гектараў кукурузы, з якіх 560 — на сілас і 100 гектараў — на зерне. Азімы клінок “Харчавіку-Агра” складае каля 720 гектараў, у тым ліку 446 гектараў ячменю, 70 гектараў пшаніцы, 174 — жыта, 28 — трыцікале, а таксама 220 гектараў азімага рапсу, які, як тут лічаць, перазімаваў нядрэнна.
Сакавіцкія работы ў полі, па словах дырэктара “Харчавіка-Агра” Андрэя Генадзьевіча Шырко, пачалі з унясення арганікі і хлорыстага калію пад ворыва і непасрэдна з ворыўных работ. Зябліва ў гаспадарцы было паднята на плошчы 350 гектараў. Веснавога ворыва, з улікам кукурузы, спатрэбіцца пракласці не меней за 800 гектараў. Задача няпростая, таму, як толькі сышоў з палёў снег, гэтым і заняліся. У першыя дні на ворыве была задзейнічана адна адзінка глеба­апрацоўчай тэхнікі, але ўжо з серады збіраюцца падключыць яшчэ адзін трактар з плугам. У бліжэйшыя дні разлічваюць заняцца і падкормкай КАСам пасеваў азімых культур. Дзеля гэтага сёлета набылі новенькую “Расу”, даверылі агрэгат вопытнаму ў справе падкормкі механізатару Аляксандру Мікалаевічу Ступеню. Вадкімі ўгнаеннямі для гэтых мэт гаспадарка забяспечана.


Да веснавых клопатаў на палях прыступілі, як мы даведаліся, і ў іншых раённых сельгасарганізацыях.
— Пачынаем патроху ўваходзіць у палявыя работы. Там, дзе дазваляе магчымасць, ужо вядуцца ворыўныя работы, падкормка хлорыстымі ўгнаеннямі мнагалетняй травы і азімых збожжавых культур, падкормка збажыны азотнымі мінеральнымі ўгнаеннямі. Мяркую, што да канца тыдня ў раёне ўжо будзе весціся поўны аб’ём веснавых палявых работ. Акрамя сяўбы, вядома ж. Хоць некаторыя ўжо і падсеялі траву, — адзначыў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Бабруйскага райвыканкама Аляксей Анатольевіч Жураўлёў.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Культура

Всемирный день здоровья прошел в библиотеках района

7 апреля 2025
Читать новость
Общество

Танцы и вокал — только для взрослых, запрет на групповые занятия. Белорусских репетиторов ждут важные изменения

7 апреля 2025
Читать новость
Общество

На уборку снега вышли активисты Бобруйского районного отделения партии и общественного объединения «Белая Русь»

7 апреля 2025
Читать новость
Спорт

Приглашаем принять участие в республиканском конкурсе по поддержке спорта и здорового образа жизни «Футбол для всех»

7 апреля 2025
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ и дорожные службы работают на Бобруйщине в усиленном режиме  

7 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Убираем снег вместе! К массовой уборке от последствий непогоды присоединились трудовые коллективы предприятий, учреждений, организаций и молодежь Бобруйского района (+видео)

7 апреля 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем