Темы

У Бабруйскім раёне адзначылі Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай галіны

У Бабруйскім раёне адзначылі Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай галіны

Урачыстасць з нагоды прафесійнага свята людзей, якія звязалі сваё жыццё з сельскай гаспадаркай, вытворчасцю і перапрацоўкай сельгаспрадукцыі — яго ў Беларусі адзначаць 19 лістапада — прайшла сёння ў раённым Цэнтры культуры. 

Віншуючы працаўнікоў палёў і ферм, усіх датычных да аграрнай галіны з надыходзячым святам, старшыня Бабруйскага райвыканкама Аляксандр Сухадольскі заакцэнтаваў увагу на значнасці сельскагаспадарчых прафесій, падзякаваў калектывам за добрасумленную працу на карысць краіны, адзначыў унёсак раёна, сельгаспрадпрыемстваў і работнікаў АПК узнагародамі Магілёўскага абласнога і Бабруйскага раённага выканаўчых камітэтаў.

Так, па выніках абласнога спаборніцтва за дасягненне найлепшых паказчыкаў у развіцці аграпрамысловага комплексу за 2022 год Бабруйскі раён удастоены Ганаровага дыплома Магілёўскага аблвыканкама 1 ступені (заняў 1 месца сярод раёнаў вобласці ў намінацыі “Вытворчасць бульбы”) і 2 ступені (заняў 2 месца ў намінацыі “Вытворчасць і продаж малака”) — узнагароды ўручаны першаму намесніку старшыні райвыканкама-начальніку ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Аляксею Жураўлёву.

Ганаровых дыпломаў аблвыканкама 1 ступені ўдастоены:

СВК “Гігант” (старшыня Васіль Жук) — за 1 месца ў намінацыі “Эканамічная эфектыўнасць сельскагаспадарчай вытворчасці”.

Філіял “Варатынь” ААТ “Бабруйскі завод ТДіА” (кіраўнік Уладзімір Давыдзенка) — за 1 месца ў намінацыі “Вытворчасць і продаж малака”.

Ганаровага дыплома 3 ступені — ААТ “Неўскі-Агра” (дырэктар Міхаіл Стрыжэўскі) — за 3 месца ў намінацыі “Вытворчасць бульбы”.

Віншаванні з нагоды свята і пажаданні плённай працы работнікам аграрнай галіны выказалі таксама першы намеснік старшыні райвыканкама Аляксей Жураўлёў, старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Надзея Дудаль і старшыня Маладзёжнага парламента пры Бабруйскім райсавеце дэпутатаў Анастасія Гацко. З іх рук работнікі сельскай гаспадаркі, чые працоўныя поспехі вартыя быць адзначанымі, атрымалі граматы, лісты ўдзячнасці, грашовыя прэміі і падарункі.

Сапраўдным святам для людзей, якія прысвяцілі сябе служэнню зямлі, забеспячэнню харчовай бяспекі краіны, стаў і цудоўны канцэрт ад артыстаў і творчых калектываў раёна.  

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.

Последние новости

Актуально

“Ад усёй душы”: пажылых людзей Бабруйскага сацыяльнага пансіяната “Каменка” павіншавалі з навагоднімі святамі

13 января 2025
Читать новость
Общество

Два вида стеклоомывающей жидкости запрещены к продаже в Беларуси

13 января 2025
Читать новость
Общество

«Белтелеком» разрешил оставаться с интернетом при отрицательном балансе

13 января 2025
Читать новость
Общество

Новая специальность «пищевая безопасность» появится в БГУТ

13 января 2025
Читать новость
Происшествия и безопасность

В ГАИ рассказали, почему запрещено использовать телефон за рулем

13 января 2025
Читать новость
В будущее вместе с нами

Бобруйские экологи приглашают принять участие в конкурсе

13 января 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем