На парозе — уборка азімых

Нарыхтоўка корму з траў першага ўкосу ў раёне завяршаецца, у радзе гаспадарак прыступілі да касьбы траў другога ўкосу.
Па дадзеных на раніцу ўчарашняга дня, сена нарыхтавана 2285 тон ці 27% ад патрэбы. Сенажу закладзена 56 997 тон або 63% ад неабходнага. Такім чынам, усяго травянога корму ў раёне нарыхтавана 17 056 тон кармавых адзінак або 8,9 ц к. адз. на ўмоўную галаву жывёлы. Найвышэйшыя паказчыкі — у ААТ “Саўгас “Кісялевічы“ і ААТ “Неўскі-Агра”.
Тым часам у гаспадарках Бабруйшчыны рыхтуюцца да жніва. Прыступіць да ўборкі азімага ячменю плануецца ўжо на гэтым тыдні. Пад расліну ў раёне занята 1730 гектараў — сабраць разлічваюць каля 6000 тон зерня.
Алена КАРПЕНКА.