Темы

Прафсаюзная пярвічка жылкамгаса падвяла вынікі работы за мінулы год

Прафсаюзная пярвічка жылкамгаса падвяла вынікі работы за мінулы год

Справаздачна-выбарчая канферэнцыя пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі УКП “Жылкамгас” Беларускага прафесійнага саюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых  прадпрыемстваў прайшла ў адміністрацыйнай будыніне сёння. У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел галоўны тэхнічны інспектар працы Магілёўскай абласной арганізацыі галіновага прафсаюза Павел Краўчынскі, старшыня Бабруйскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Віталь Сідзюк, дырэктар камунальнага прадпрыемства Сяргей Грычанок.

Заслухаўшы справаздачу старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі УКП “Жылкамгас” Наталлі Мурашка аб рабоце прафкама ў папярэднім годзе, даклады членаў арганізацыі, якія выказалі жаданне выступіць у спрэчках, справаздачу рэвізійнай камісіі, дэлегаты адзінагалосна прызналі работу прафсаюзнага камітэта здавальняючай. Планы на бягучы год, як адзначыла Наталля Мурашка, у прафкама амбіцыйныя. Рэалізаваць іх збіраюцца дзякуючы паляпшэнню фінансавага стану арганізацыі — апошняе звязваюць у тым ліку з прыходам новага кіраўніцтва.

Надзвычай сур’ёзна дэлегаты прафсаюзнай канферэнцыі падыйшлі да абмеркавання новай калектыўнай дамовы прадпрыемства. У мясцовую канстытуцыю акрамя гарантаваных дзяржавай норм уключылі бонусы для членаў прафесійнага саюза.         

Падчас канферэнцыі былі абраны новыя грамадскія інспектары па ахове працы. “Ролю апошніх у такой арганізацыі як жылкамгас пераацаніць цяжка, — адзначыў Павел Краўчынскі. — Між тым работнікі самі павінны імкнуцца да строгага выканання норм заканадаўства па ахове працы, бо яны сапраўды “напісаны крывёю”.

Віталь Сідзюк разам з іншым заклікаў прафкам, кіраўніцтва жылкамгаса болей увагі ўдзяліць у бягучым годзе пытанню аздараўлення работнікаў арганізацыі, падрабязна спыніўся на магчымасцях для гэтага, створаных Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

В будущее вместе с нами

Завершил работу студенческий экологический отряд Брожской школы

8 апреля 2025
Читать новость
Человек и природа

Кратковременный снег пройдет сегодня во многих районах Беларуси

8 апреля 2025
Читать новость
Культура

Всемирный день здоровья прошел в библиотеках района

7 апреля 2025
Читать новость
Общество

Танцы и вокал — только для взрослых, запрет на групповые занятия. Белорусских репетиторов ждут важные изменения

7 апреля 2025
Читать новость
Общество

На уборку снега вышли активисты Бобруйского районного отделения партии и общественного объединения «Белая Русь»

7 апреля 2025
Читать новость
Спорт

Приглашаем принять участие в республиканском конкурсе по поддержке спорта и здорового образа жизни «Футбол для всех»

7 апреля 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем