Темы

У Туголіцкай школе пабывалі рэканструктары

У Туголіцкай школе пабывалі рэканструктары

У працяг работы, накіраванай на патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі (у Год гістарычнай памяці яна набыла асаблівую актуальнасць), ваенны камісарыят г. Бабруйска, Бабруйскага, Глускага і Кіраўскага раёнаў ва ўзаемадзеянні з аддзелам па адукацыі, спорце і турызме Бабруйскага райвыканкама працягваюць ладзіць сустрэчы школьнікаў з людзьмі, чыім хобі стала рэканструкцыя, узнаўленне ваенных, гістарычных падзей.

Сённяшняя сустрэча ў Туголіцкай СШ — яшчэ і сімвалічная: адбылася незадоўга да святкавання Дня Перамогі.

Рэканструктары распавялі вучням пра свой занятак. На прыкладзе Вялікай Айчыннай вайны і вайны ў Афганістане, з якімі сутыкнуўся ў свой час беларускі народ, прадэманстравалі побыт вайскоўцаў тых перыядаў, адзенне, зброю, з якой давялося мець справу дзедам і прадзедам цяперашніх школьнікаў падчас ваеннага ліхалецця 1941-1945 гадоў і афганскай вайны.

— Мэта рэканструктарскага руху — героіка-патрыятычнае, ваенна-гістарычнае выхаванне падрастаючага пакалення праз паказ таго, як яно было на вайне і ў якіх умовах даводзіцца несці службу сённяшняму пакаленню вайскоўцаў — абаронцаў нашых рубяжоў. Паказ гістарычнай праўды. Часцяком, расказваючы дзецям пра ўмовы, у якіх давялося жыць салдатам Вялікай Айчынный вайны, іх прадзедам, даводзіцца адзначаць, што многія нават не ўяўляюць, як можна было абыходзіцца без элементарных даброт, якія яны цяпер маюць. Паказваючы, як было няўтульна, некамфортна ў гады вайны нават у побытавым плане, мы спрабуем данесці да дзяцей тое, як важна — жыць пад мірным небам і якой вялікай пашаны заслугоўваюць іх продкі, што, нягледзячы на ўсе складанасці, абаранілі Айчыну ад ворага. Разам з тым з юнага ўзросту імкнемся пазнаёміць дзяцей з прафесіяй вайскоўца, зацікавіць ёй, каб, ідучы ў армію, юнакі хоць колькі ўяўлялі пра вайсковае жыццё, не баяліся яго, — адзначыў начальнік адасобленай групы Глускага раёна бабруйскага ваенкамата маёр Сяргей Корбут, які адначасова з’яўляецца членам ваенна-гістарычных клубаў “Салдаты Перамогі” і “Доблесць” пры гісторыка-культурным комплексе “Лінія Сталіна”. Удзел у мерапрыемстве прынялі начальнік аддзела па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Алеся Стэльмак і намеснік начальніка аддзела прызыву на ваенную службу ваенкамата маёр Уладзімір Моняк. 

Без сумнення, мерапрыемства выклікала жывы інтарэс у хлопчыкаў і дзяўчынак. Яны з цікавасцю разглядалі ваенныя экспанаты, з задавальненнем прымервалі на сябе адзенне таго часу, фатаграфаваліся ў ім. У завяршэнне школьнікі разам з педагогамі і рэканструктарамі наведалі могілкі ў суседніх Варановічах, хвілінай маўчання ўшанавалі памяць лётчыка Кавалёва і двух невядомых салдат, якія там пахаваны. У гонар воінаў-вызваліцеляў прагучалі залпы.

— Наш абавязак — памятаць пра людзей, якія аддалі свае жыцці за наша светлае сёння, і берагчы мір на зямлі, — адзначыў у заключэнне Уладзімір Моняк.

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Выборы Президента Республики Беларусь

ЦИК: образование территориальных комиссий по выборам Президента Беларуси завершится 6 ноября

5 ноября 2024
Читать новость
Сельское хозяйство

Госнаград и Благодарности Президента Беларуси удостоены работники сельскохозяйственной отрасли

5 ноября 2024
Читать новость
Общество

Насколько увеличилась покупательная способность белорусов по основным товарам, рассказали в Белстате

5 ноября 2024
Читать новость
Человек и природа

Гололед и до +8°С будет сегодня в Беларуси

5 ноября 2024
Читать новость
Актуально

ЦИК Беларуси рассмотрены вопросы о регистрации инициативных групп граждан в поддержку выдвижения кандидатов в Президенты Республики Беларусь

4 ноября 2024
Читать новость
Выборы Президента Республики Беларусь

ЦИК утвердил перечень документов, на основании которых выдается бюллетень для голосования на выборах Президента

4 ноября 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем