У Глушы абмеркавалі праект Канстытуцыі
У раёне актыўна абмяркоўваецца праект змен і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, рэферэндум па якой намечаны на канец лютага. Работнікі арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў выказваюцца і ўносяць свае прапановы на гэты конт.
Сустрэчу з калектывам Глушанскага сельскага Дома культуры і работнікамі Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, якія аказваюць паслугі жыхарам Глушы і навакольных вёсак, правяла намеснік старшыні Бабруйскага райвыканкама Таццяна Варанко — мерапрыемства прайшло на базе мясцовага СДК.
Таццяна Аляксандраўна нагадала аб значнасці Канстытуцыі, засяродзіла ўвагу на кожным з пунктаў праекта, дзе, у параўнанні з дзеючым Асноўным Законам, унесены змены і дапаўненні, патлумачыла іх сэнс. Заклікала быць актыўнымі ўдзельнікамі абмеркавання і абавязкова аддаць свой голас на рэферэндуме.
Алена КАРПЕНКА.