Міністр па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь наведаў Осаўскі ВПК
У межах рэспубліканскай навагодняй дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”, якая стартавала 14 снежня і будзе доўжыцца да 14 студзеня, Осаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа наведалі Міністр па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь Сяргей Анатольевіч Налівайка і старшыня аб’яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі “Адзінства” прафсаюза работнікаў дзяржустаноў Сяргей Уладзіміравіч Шуша.
Госці парадавалі школьнікаў навагоднімі салодкімі падарункамі, школе ж да свята падаравалі сертыфікат на набыццё мэблі для сталовай.
Алена КАРПЕНКА.